Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

24 Кст 2017

Мінгарвыканкам: Спартаб'екты Еўрагульняў-2019 знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці

Мінгарвыканкам: Спартаб'екты Еўрагульняў-2019 знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці

24 кастрычніка, Мінск /Надзея Мацвеева - БЕЛТА/. Спартыўныя аб'екты Мінска, якія будуць задзейнічаны ў правядзенні спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў, знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Сяргей Фурманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе аб'екты, якія будуюцца, будуць здадзены ў тэрмін. У 2018 годзе на іх плануецца правесці тэставыя спаборніцтвы, каб праверыць гатоўнасць, устараніць недахопы", - адзначыў Сяргей Фурманаў.

У правядзенні II Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаны 11 спартыўных аб'ектаў сталіцы, а таксама вяслярны канал пад Заслаўем, плануецца прыцягнуць амаль 6 тыс. валанцёраў. Спаборніцтвы пройдуць з 21 па 30 чэрвеня па 15 відах спорту. Плануецца, што ў іх прымуць удзел 4 тыс. спартсменаў з 50 краін. Таксама чакаецца прыбыццё каля 2 тыс. трэнераў і абслуговага персаналу, у тым ліку 650 міжнародных і 410 нацыянальных суддзяў па відах спорту, а таксама амаль 1 тыс. прадстаўнікоў СМІ.

Цырымонія адкрыцця Еўрагульняў адбудзецца на стадыёне "Дынама", тут жа пройдуць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Спаборніцтвы адбудуцца таксама ў спартыўных комплексах "Мінск-Арэна", "Чыжоўка-Арэна", на стадыёне "Дынама", у Палацы спорту, спарткомплексе "Уручча", САК "Алімпійскі" і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі