Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Чэр 2019

Мабільныя брыгады і стацыянарныя пункты: якая меддапамога арганізавана на II Еўрапейскія гульні

Мабільныя брыгады і стацыянарныя пункты: якая меддапамога арганізавана на II Еўрапейскія гульні

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для абслугоўвання ўдзельнікаў і балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску створаны камбінаваныя мабільныя брыгады, а таксама стацыянарныя медыцынскія пункты на аб'ектах правядзення мерапрыемстваў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На спартыўных аб'ектах у нас будуць працаваць мабільныя брыгады "Спорт", "Глядач". І медыцынскія пункты - адпаведна для гледачоў і спартсменаў. У тым ліку ў медыяцэнтры. На іх ужо завезена неабходнае абсталяванне, лякарствы будзем падвозіць ужо да саміх спаборніцтваў. Брыгады фарміруюцца камбінаваныя: у іх уваходзяць і прадстаўнікі РНПЦ спорту, хуткай дапамогі, стацыянараў, паліклінік. Складзены графікі работ з пазначэннем прозвішчаў работнікаў на кожным аб'екце", - расказаў Сяргей Малышка.

Колькасць стацыянарных пунктаў, як і абслуговых мабільных брыгад, на кожным аб'екце залежыць ад яго маштабаў і колькасці чаканых удзельнікаў і гледачоў. Так, на стадыёне "Дынама" для спартсменаў абсталяваны 2 пункты, для балельшчыкаў - 4-5, а ў Палацы спорту - па адным на кожную катэгорыю.

У Студэнцкай вёсцы, дзе будзе пражываць каля 6 тыс. чалавек, будзе разгорнута цэлая паліклініка, медыцынскі пункт для персаналу, які абслугоўвае гульні, ізалятары для інфекцыйных пацыентаў. У інтэрнатах спартсменаў таксама створаны асобныя медыцынскія блокі для правядзення працэдур, у тым ліку масажныя кабінеты.

"Вядома, мы рыхтуем і стацыянары, персанал бальніц да прыёму балельшчыкаў, у тым ліку замежных грамадзян, - дадаў Сяргей Малышка. - Але гэта не азначае, што будзе зніжаны аб'ём аказання дапамогі гараджанам. На час гульняў мы ўводзім дадаткова 20 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі. Інакш кажучы, замест 168 будзе задзейнічана 188 брыгад для абслугоўвання насельніцтва. Максімальная загрузка чакаецца ў адзін з дзён спаборніцтваў, калі адначасова на лініі будуць задзейнічаны 58 брыгад". З улікам сезоннасці (у летні час, як правіла, за суткі бывае 1,5 тыс. выклікаў, зімой - 2-2,5 тыс.) рэзерв для павелічэння колькасці брыгад ёсць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі