Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

15 Крс 2019

Лукашэнка падкрэслівае выключную значнасць Еўрапейскіх гульняў у гісторыі суверэннай Беларусі

Лукашэнка падкрэслівае выключную значнасць Еўрапейскіх гульняў у гісторыі суверэннай Беларусі

15 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Маючыя адбыцца Еўрапейскія гульні стануць важнейшым грамадска-палітычным мерапрыемствам у гісторыі суверэннай Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На пасяджэнне Выканкама, у прыватнасці, вынесены пытанні гатоўнасці краіны і беларускіх спартсменаў да маштабнай спартыўнай падзеі. "Да нас у гэтыя дні будзе прыкавана пільная ўвага сусветнай супольнасці. Задача - не толькі правесці Гульні на самым высокім узроўні. Мы павінны чарговы раз паказаць, што на нашай зямлі створаны камфортныя і, што немалаважна, бяспечныя ўмовы для жыцця і самарэалізацыі чалавека", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што для падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў створаны аргкамітэт на чале з прэм'ер-міністрам, выдзяляюцца неабходныя фінансавыя сродкі. "Спартыўныя аб'екты, тэлекамунікацыі, дарожная сетка, пасажырскі транспарт, студэнцкая вёска - усё павінна адпавядаць самым высокім стандартам. Як мне дакладваюць, пытанні вырашаюцца аператыўна. Мадэрнізацыя задзейнічанай інфраструктуры ідзе згодна з планам. Разам з тым хацелася б на гэту тэму сёння прадметна пагаварыць", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што чакае канкрэтных прапаноў па ўсіх незавершаных будоўлях, закупках інвентару і абсталявання, прыцягненні дадатковых сіл і сродкаў. "Была пастаўлена задача строга кантраляваць расходы, забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне ўсяго закупленага абсталявання, аўтапарку, пабудаваных аб'ектаў пасля завяршэння Гульняў. Як выконваюцца гэтыя патрабаванні?" - пацікавіўся беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі