Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

15 Крс 2019

Лукашэнка аб медальнай задачы на II Еўрапейскіх гульнях: не менш, чым у Баку

Лукашэнка аб медальнай задачы на II Еўрапейскіх гульнях: не менш, чым у Баку

15 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць паспяховага выступлення беларускіх атлетаў на маючых адбыцца II Еўрапейскіх гульнях. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на пасяджэнні Выканкама НАК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да якога спартыўнага выніку мы імкнёмся? Медальныя планы на Гульні публічна не агучваліся, тым не менш задача стаіць канкрэтна: не менш, чым у Баку", - сказаў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што спаборнічаць трэба будзе дома, на сваіх арэнах, пры роднай публіцы. "Падтрымка ўсяго беларускага народа, зразумела, будзе забяспечана. Таму ў нас няма права выступаць на гэтых Гульнях дрэнна. Хацелася б, каб гэта патрабаванне было даведзена да спартсменаў і трэнераў. Настройвайце іх на барацьбу, нацэльвайце на перамогу", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што беларускія атлеты здольны перамагаць і паказваць высокія вынікі на сусветнай спартыўнай арэне, што прадэманстраваў нядаўні чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы. "Ёсць і адваротны прыклад - наш біятлон. Грошы патрацілі немалыя, а што паказалі, вы таксама ведаеце... Тое ж самае футбол, хакей. Сур'ёзна давядзецца падумаць. Але гэта размова пасля чэмпіянату свету ў той групе, куды мы з вамі зваліліся, - хакеісты. Па біятлоне і іншых зімовых відах спорту мы яшчэ разбяромся", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што медалі - не толькі спартыўны вынік, але таксама гонар і слава Радзімы: "Спорт сёння не проста нейкае забаўнае відовішча. Гэта бітва, калі хочаце - вайна, толькі не гарачая. Гэта найвышэйшая ідэалогія, якая ўзнімае дух народа ў любой дзяржаве".

Беларускія спартсмены на I Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку заваявалі 43 медалі, у тым ліку 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. Беларусь заняла сёмае месца ў неафіцыйным агульнакамандным заліку па вартасці медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі