Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Чэр 2019

Кацярына Галкіна заваявала серабро II Еўрапейскіх гульняў у практыкаванні з абручом

Кацярына Галкіна заваявала серабро II Еўрапейскіх гульняў у практыкаванні з абручом

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Кацярына Галкіна заваявала сярэбраную ўзнагароду II Еўрапейсікх гульняў у практыкаванні з абручом, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першым з чатырох відаў праграмы беларуска атрымала ад арбітраў 21,750 бала. Расіянка Дзіна Аверына зарабіла 22,850, украінка Улада Нікольчанка - 21,450. У маі бягучага года на чэмпіянаце Еўропы ў Баку ў гэтым відзе праграмы Кацярына Галкіна заняла таксама другое месца.

Адзін з лідараў беларускай каманды на дзень раней заваявала бронзавую ўзнагароду ў індывідуальным мнагабор'і.

Чатыры гады таму на I Еўрапейскіх гульнях у Баку ў практыкаванні з абручом серабро ў актыве беларусак было ў Меліціны Станюты.

Спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы прадоўжацца сёння выступленнем грацый у трох відах: з мячом, булавамі і стужкай.

Турнір па мастацкай гімнастыцы на II Еўрапейскіх гульнях на "Мінск-Арэне" з'яўляецца найбольш наведвальным. У першы дзень турніру спаборніцтвы лепшых грацый Еўропы наведалі больш за 10 тыс. гледачоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі