22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кацярына Галкіна заняла трэцяе месца ў спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным мнагабор'і на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках чатырох відаў праграмы (мяч, булавы, стужка і абруч) адзін з лідараў беларускай каманды атрымала ад суддзяў 79,300 бала. У выступленні з мячом на дыване "Мінск-Арэны" беларуска дапусціла дзве памылкі, якія ёй не дазволілі разлічваць на больш высокую суму ачкоў.
Залаты медаль у мнагабор'і заваявала адзін з лідараў сусветнага сезона Дзіна Аверына з Расіі - 87,750. Другое месца ў Лінай Ашрам з Ізраіля - 84,700.
Кацярына Галкіна прадоўжыла слаўныя традыцыі беларускай мастацкай гімнастыкі. На Еўрапейскіх гульнях у Баку Меліціна Станюта таксама стала бронзавым прызёрам у мнагабор'і.