Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

12 Чэр 2019

Каля 150 тыс. білетаў прададзена на ІІ Еўрапейскія гульні

Каля 150 тыс. білетаў прададзена на ІІ Еўрапейскія гульні

12 чэрвеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. На ІІ Еўрапейскія гульні балельшчыкам прададзена каля 150 тыс. білетаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе фонду "Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года".

Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца білеты на лёгкую атлетыку, самба, каратэ, мастацкую гімнастыку, бокс, стральбу з лука, пляжны футбол, веславанне, баскетбол і кулявую стральбу. З замежных грамадзян самымі актыўнымі пакупнікамі з'яўляюцца балельшчыкі з Расіі, Ірландыі, Латвіі, Германіі, Польшчы і Літвы.

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі адзначыў, што па стане на раніцу 12 чэрвеня ў Беларусь прыбылі 185 балельшчыкаў, з іх 15 замежных грамадзян прыехалі праз граніцу з Расіяй.

"Да павелічэння пасажырапатоку рыхтуемся, пры неабходнасці вылучым дадатковыя сілы. Усе арганізацыйна-тэхнічныя пытанні ўжо вырашаны, у пунктах пропуску адведзены асобныя калідоры, якія абазначаны лагатыпамі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Мы прымаем усе меры, каб балельшчыкі і ўдзельнікі мультыспартыўнага форуму перасеклі граніцу максімальна камфортна", - сказаў ён.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш як 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.

Білеты на спартыўны форум можна набыць на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і больш як у 300 пунктах продажаў ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах краіны. Купіць білеты можна і па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, якая змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты для зваротнай сувязі, і адправіць па факсе 8-017-392-67-70 або электроннай пошце minsk2019@ticketpro.by.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі