Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

5 Чэр 2019

Каля 130 тыс. білетаў прададзена на II Еўрапейскія гульні

Каля 130 тыс. білетаў прададзена на II Еўрапейскія гульні

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На II Еўрапейскія гульні прададзена каля 130 тыс. білетаў. З агульнай колькасці балельшчыкаў, якія маюць намер наведаць спаборніцтвы, госці з-за мяжы складаюць 10-15 працэнтаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы спецыяліст па маркетынгу фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў" Наталля Новік.
 
Найбольш актыўныя пакупнікі - расіяне, але, як адзначылі ў дырэкцыі, чакаюцца госці з Блізкага Усходу, Азіі, Паўночнай Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі.

Купіць білеты на II Еўрапейскія гульні можна на сайце minsk2019.ticketpro.by, у сетцы партнёрскіх кас білетнага аператара на тэрыторыі Беларусі і ў больш як 300 пунктах продажу па ўсёй краіне ва ўсіх абласных гарадах і раённых цэнтрах.

Дырэкцыя таксама падрыхтавала спецыяльны відэаролік, у якім падрабязна расказваецца, як стаць уладальнікам білетаў на розныя спаборніцтвы - пакупнік патраціць мінімум часу.

Акрамя таго, білеты можна набыць па безнаяўным разліку. Для гэтага трэба аформіць заяўку на фірменным бланку, што змяшчае рэквізіты, кантактны нумар тэлефона і e-mail для зваротнай сувязі, і адправіць яе па факсе 8-017-392-67-70 або на e-mail: minsk2019@ticketpro.by.

Для куплі білетаў можна скарыстацца і паслугамі афіцыйных тураператараў II Еўрапейскіх гульняў: www.lcc-vsglobal.com і www.otpusk.by. Супрацоўнікі гэтых арганізацый дапамогуць з браніраваннем турыстычных пуцёвак і білетаў на спартыўныя мерапрыемствы гульняў, а таксама транспарту, пражывання і забаўляльных паслуг у Мінску і рэгіёнах.

На кожнай спартыўнай арэне маючага адбыцца спартыўнага форуму будуць працаваць касы.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Цырымонія адкрыцця спартыўнага форуму адбудзецца 21 чэрвеня на мінскім стадыёне "Дынама" з удзелам сусветна вядомай опернай спявачкі Ганны Нятрэбка і Дзімаша Кудайбергена, які заваяваў сваімі вакальнымі данымі паклоннікаў ад Кітая да Вялікабрытаніі.

Першыя ўзнагароды Еўрапейскіх гульняў у Мінску будуць разыграны 22 чэрвеня ў спартыўнай акрабатыцы, велашасэ, мастацкай гімнастыцы, дзюдо, стамба, стральбе з лука і кулявой стральбе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі