Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 Стд 2019

Каля 10 тыс. камплектаў адзення для валанцёраў і спартсменаў выпусцяць да II Еўрапейскіх гульняў

Каля 10 тыс. камплектаў адзення для валанцёраў і спартсменаў выпусцяць да II Еўрапейскіх гульняў

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля 10 тыс. камплектаў адзення для валанцёраў і спартсменаў выпусцяць у Мінску да II Еўрапейскіх гульняў. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Папярэднія тэрміны вырабу прадукцыі - сакавік-красавік. Вырабляць яе будуць на прадпрыемствах галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, канцэрна "Беллегпрама", ПУВГП "Сола-Пінск". Напрыклад, кашулі і блузы пашыюць у  Дзяржынску, абутак - у Віцебску, а спартыўную форму - у Брэсцкай вобласці. Вялікую лінейку брэндзіраванага адзення рыхтуюць і для балельшчыкаў.

Дызайнерам формы валанцёраў і ўдзельнікаў акцыі "Полымя міру", а таксама парадна-цывільнага адзення беларускіх спартсменаў, убрання ўзнагароднай групы (беларускіх прыгажунь, якія будуць уручаць медалі пераможцам) стала Юлія Латушкіна. У форме знашлі адлюстраванне беларуская выцінанка і сімвалы відаў спорту.

У калекцыю ўвайшлі тры розныя камплекты ўдзельнікаў эстафеты "Полымя міру", якая стартуе ўжо ў маі. Белая форма прызначана для факеланосцаў, шэрая - для "захавальнікаў агню", бела-шэрая - для "валанцёраў полымя".

"Падбор колеру - даволі працяглы працэс, крыху больш за месяц, пасля чаго атрымліваем гатовы прадукт на тканіне. І далей ідуць наступныя складанасці - шыццё. Штаны ператвараюцца ў элегантныя шорты. У нас такая распрацоўка, каб можна было адшпіліць калашыну, не здымаючы красоўкі", - расказала дызайнер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі