Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

28 Снж 2016

Кабякоў: Еўрагульні-2019 пройдуць у Беларусі на дастойным узроўні

Кабякоў: Еўрагульні-2019 пройдуць у Беларусі на дастойным узроўні

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскія гульні 2019 года пройдуць у Беларусі на дастойным узроўні. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод заслужаным людзям краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адкрытасць Беларусі і яе аўтарытэт на міжнароднай спартыўнай арэне далі магчымасць прыцягнуць у краіну буйнейшы кантынентальны спартыўны форум - Другія Еўрапейскія гульні 2019 года. Мы ўпэўнены, што гэтыя гульні пройдуць на дастойным узроўні", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён уручыў падзякі Прэзідэнта трэнерам і адзначыў, што дзякуючы іх працы ў бягучым годзе спартсмены папоўнілі беларускія медальныя скарбонкі. У 2016 годзе яны 529 разоў падымаліся на п'едэстал, заваяваўшы 154 залатыя, 168 сярэбраных, 207 бронзавых медалёў. Зарэгістравана 70 рэкордаў Беларусі па розных відах спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі