Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

20 Врс 2017

Каардынацыйная камісія ЕАК па падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019 пачала работу ў Мінску

Каардынацыйная камісія ЕАК па падрыхтоўцы да Еўрагульняў-2019 пачала работу ў Мінску

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы афіцыйны візіт Каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК) па падрыхтоўцы да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года праходзіць у Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным алімпійскім камітэце.

У НАК Беларусі ўжо адбыліся рабочыя нарады. Візіт прадоўжыцца да 23 верасня. Каардынацыйную камісію ЕАК узначальвае старшыня НАК Грэцыі Спірас Капралас. 21 верасня ў Нацыянальным алімпійскім камітэце адбудзецца сумеснае пасяджэнне Каардынацыйнай камісіі ЕАК з прадстаўнікамі рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта і фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года". З беларускага боку прымуць удзел міністр спорту і турызму, намеснік старшыні рэспубліканскага аргкамітэта, член праўлення дырэкцыі Аляксандр Шамко, старшыня Мінскага гарвыканкама, старшыня праўлення дырэкцыі Андрэй Шорац, першы віцэ-прэзідэнт НАК, член праўлення дырэкцыі Андрэй Асташэвіч, дырэктар фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года", генеральны сакратар НАК Георгій Катулін. Таксама запланавана наведванне шматфункцыянальнага культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна", спартыўна-забаўляльнага комплексу Falcon Сlub, якія будуць задзейнічаны ў час Еўрагульняў у 2019 годзе.

У маі бягучага года каардынацыйная камісія наведвала некалькі спартыўных аб'ектаў з інспекцыйным візітам. У першую чаргу гасцей цікавіла Студэнцкая вёска (уздоўж вул. Чурлёніса паміж пр. Дзяржынскага і Каралінскім праездам), ход рэканструкцыі стадыёна "Дынама", Палац спорту, Palova Arena, Футбольны манеж, дзе плануецца арганізаваць прэс-цэнтр Еўрагульняў.

У ходзе бягучага візіту запланаваны ўдзел амаль 40 членаў Каардынацыйнай камісіі ЕАК з больш як 20 краін. У іх ліку Янез Качыянчыч (выконваючы абавязкі прэзідэнта ЕАК, прэзідэнт НАК Славеніі), Сяргей Бубка (член Выканкама МАК, прэзідэнт НАК Украіны), Алехандра Бланка (прэзідэнт НАК Іспаніі), Азад Рагімаў (міністр моладзі і спорту Азербайджана), Хасан Арат (віцэ-прэзідэнт НАК Турцыі), Сяргей Салавейчык (прэзідэнт Еўрапейскага саюза дзюдо).

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, футбол пляжны. Атлеты разыграюць 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі