25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канал
Euronews, а таксама буйныя PR-агенцтвы Вялікабрытаніі, Германіі і Расіі выказалі гатоўнасць да асвятлення Еўрагульняў-2019 у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА на тэму "Беларусь рыхтуецца да Еўрагульняў-2019".Адказваючы на пытанне наконт супрацоўніцтва з такімі буйнымі міжнароднымі каналамі, як "Еўраспорт" і "Еўраньюс", у асвятленні маючых адбыцца гульняў у Беларусі, міністр інфармацыі адзначыў, што перагаворы ўжо вядуцца. "У бліжэйшы час будзе сустрэча з кіраўніцтвам тэлеканала "Еўраньюс", яны выказалі жаданне працаваць у гэтым напрамку. Мы плануем і іншыя перагаворы з шэрагам аўтарытэтных замежных СМІ, з буйнейшымі
PR-агенцтвамі і Вялікабрытаніі, і Германіі, і Расіі, якія раней заяўлялі пра сваю гатоўнасць да прадастаўлення комплекснага пакета паслуг па асвятленні Еўрагульняў у Беларусі", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.Ён падкрэсліў, што вызначэнне арганізацый-партнёраў будзе праходзіць на конкурснай аснове, з удзелам зацікаўленых і па ўзгадненні з Еўрапейскай алімпійскай камісіяй.