Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

23 Май 2019

Эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў сустрэлі на БелАЭС

Эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў сустрэлі на БелАЭС
Фота БелАЭС

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эстафету агню ІІ Еўрапейскіх гульняў "Полымя міру" сустрэлі на Беларускай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС.

Эстафету агню на Беларускай АЭС сустракалі дзясяткі супрацоўнікаў прадпрыемства. "Аднаму з іх, шматразоваму пераможцу лёгкаатлетычных спаборніцтваў, начальніку змены рэактарнага цэха Вадзіму Мацвійчуку аказаны гонар пранесці агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў на "атамным" адрэзку эстафеты", - расказалі на БелАЭС.

Пад апладысменты супрацоўнікаў Беларускай АЭС агонь ІІ Еўрапейскіх гульняў прыбыў да цэнтральнай прахадной прадпрыемства. Ад імя працоўнага калектыву ўдзельнікаў эстафеты "Полымя міру" прывітала намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце - начальнік аддзела кадраў Марына Пылінская. "Сімвалічнае полымя ІІ Еўрапейскіх гульняў - на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, на адным з самых важных аб'ектаў энергетычнай галіны нашай рэспублікі. Сёння дзякуючы гэтай падзеі мы сталі часцінкай вялікай еўрапейскай спартыўнай гісторыі", - адзначыла яна.

Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалены 3 мая ў Рыме ў комплексе Ara Pacis Museum. Затым беларускія альпіністы паднялі факел на вышэйшую кропку Еўропы гару Манблан. У Еўропе "Полымя міру" наведала Славенію, Аўстрыю, Венгрыю, Чэхію, Славакію і Польшчу. У Беларусі эстафета агню пабывала ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

Маршрут эстафеты завершыцца 21 чэрвеня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" - у час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў будзе запалены агонь форуму.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі