15 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 14 чэрвеня на пасяджэнні вызваліў ад увазных пошлін тавары для падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
"Прынята рашэнне вызваліць ад выплаты мытных пошлін тавары, што ўвозяцца ў Беларусь у мэтах падрыхтоўкі і правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года, - адзначылі ў прэс-службе. - Мера будзе дзейнічаць па 30 чэрвеня 2019 года ўключна".