22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі трэцяе месца ў дынамічных практыкаваннях у міксце на II Еўрапейскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На памосце "Мінск-Арэны" наш дуэт атрымаў за сваё выступленне ад суддзяў 28,810 бала. Першае месца ў Вікторыі Аксёнавай і Кірыла Старцава з Расіі - 29,060 бала, сярэбраныя прызёры - азербайджанцы Абдула Аль-Машайхі і Гурбанлі Рухідзіл (28,830).
Раней сярод прадстаўнікоў акрабатыкі на старце спаборніцтваў вызначыліся ў дынамічных практыкаваннях Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч, якія заваявалі першае золата для беларускай каманды на II Еўрапейскіх гульнях.
Турнір у акрабатыцы прадоўжыцца ў сценах "Мінск-Арэны" сёння выступленнем у дынамічных практыкаваннях у жанчын і балансе ў міксце.