23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч заваявалі бронзу ў мнагабор'і камбінаваных практыкаванняў на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Трыа ўпэўнена справілася са сваім выступленнем, атрымаўшы 29,060 бала. Чэмпіёнамі гульняў сталі бельгійкі - 29,960, а на другую прыступку п'едэстала гонару падняліся прадстаўніцы Партугаліі - 29,110.
Для Веранікі Набокінай, Юліі Івончык і Карыны Сандовіч гэта трэцяя ўзнагарода II Еўрапейскіх гульняў. 22 чэрвеня яны заваявалі залаты і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях.