22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі самбіст Аляксандр Кокша стаў чэмпіёнам II Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У фінальнай схватцы вагавой катэгорыі да 68 кг ён перамог грузіна Міндзію Лулуашвілі - 5:0.
Аляксандр Кокша сказаў, што атрымаць верх над сапернікам у фінальным паядынку яму дапамагла падтрымка трыбун. "Эмоцыі перапаўняюць мяне, калі пачуў шум трыбуны, завёўся і ўжо не змог спыніцца, пакуль не перамог. Такога ў маёй кар'еры яшчэ не было", - падзяліўся эмоцыямі ён, дадаўшы, што схватка выдалася цяжкай. Паводле слоў самбіста, у нейкі момант яго апанент захапіўся, загуляўся і папаўся на прыём.
На турніры па самба II Еўрапейскіх гульняў спаборнічаюць 144 атлеты за 18 камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы завершацца 23 чэрвеня ў мінскім Палацы спорту.