30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі атлет грэка-рымскага стылю Кірыл Грышчанка (вагавая катэгорыя 130 кг) стаў чэмпіёнам турніру ІІ Еўрапейскіх гульняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паспяхова адолеўшы сваіх сапернікаў у кваліфікацыях, Кірыл Грышчанка ў паўфінале выйграў расійскага спартсмена Сяргея Сямёнава - 3:1. У схватцы за залаты медаль беларус аказаўся мацнейшы за грузіна Якаба Каджая - 5:1.
Раней беларускі Ірына Курачкіна (57 кг) і Васіліса Марзалюк (76 кг) заваявалі залатыя медалі. У беларускага барца-вольніка Алі Шабанава (86 кг) сярэбраная, у Аляксандра Гуштына (97 кг) бронзавая ўзнагарода. Прадстаўнік грэка-рымскага стылю Саслаў Даураў (67 кг) прынёс у скарбонку бронзу. На другую прыступку п'едэстала гонару падняўся Аляксандр Грабавік (97 кг).
На турніры па барацьбе ІІ Еўрапейскіх гульняў у сталічным Палацы спорту ўдзел у спаборніцтвах прынялі 288 атлетаў, якія разыгралі 18 камплектаў медалёў.
30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе Кірыла Грышчанку з перамогай і заваяваннем залатога медаля II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У фінальнай схватцы з моцным і знакамітым сапернікам ты праявіў сілу волі, сапраўдны мужчынскі характар і не ўпусціў сваю перавагу, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння ты апраўдаў надзеі беларускіх аматараў грэка-рымскай барацьбы і трэнераў, якія ўкладаюць душу ў падрыхтоўку кожнага спартсмена".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Кірылу Грышчанку моцнага здароўя, удачы і новых перамог.