Паспяхова прайшоўшы адборачныя баі, беларус у паўфінале адолеў армянскага баксёра Карэна Танаканяна. У схватцы за залатую ўзнагароду ён быў мацнейшы за расіяніна Габіла Мамедава.
На I Еўрапейскіх гульнях у Баку Дзмітрый Асанаў стаў другім.
На рынг Палаца спорту "Уручча" 30 чэрвеня выйдзе беларус Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг), які пазмагаецца за золата з расіянінам Муслімам Гаджымагамедавым.
Удзел у турніры прымаюць 316 баксёраў (мужчыны, жанчыны), яны спаборнічаюць за 15 камплектаў медалёў. Завершацца спаборніцтвы заўтра, 30 чэрвеня.
30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па боксе Дзмітрыя Асанава з заваяваннем золата ІІ Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта ўзнагарода была доўгачаканай для аматараў бокса і ўсіх беларускіх балельшчыкаў. "Твае байцоўскія якасці і разумна выбудаваная стратэгія бою прывялі да гэтай перамогі. Мы верылі, што талент і ўпэўненасць у сваіх сілах, памножаныя на працаздольнасць і мэтанакіраванасць, дадуць вынік. Малайчына!" - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Асанаву моцнага здароўя і новых яркіх здзяйсненняў.