7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме на рэабілітацыю 16 дзяцей з Кітая. Для гэтага з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдзяляюцца грашовыя сродкі ў памеры каля Br98,5 тыс. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У адпаведнасці з дакументам беларускі бок фінансуе расходы па рэабілітацыі кітайскіх хлопцаў і дзяўчат у Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, бярэ на сябе аплату авіяпералёту, транспартных паслуг, знаходжання суправаджальных асоб. Плануецца таксама арганізаваць для замежных гасцей экскурсійную і культурную праграмы.