4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыю фан-зон у час II Еўрапейскіх гульняў абмеркавалі на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гульняў у Беларусі, якое прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Разгледжаны ход работ па падрыхтоўцы аб'екта для арганізацыі харчавання ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у вёсцы спартсменаў. Заслуханы даклады аб рабоце аб'ектаў грамадскага харчавання і гандлю Мінска ў час спаборніцтваў, заключэнні дагавораў на выраб экіпіроўкі для катэгорый асоб, якія ўдзельнічаюць у правядзенні гульняў.
Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі план мерапрыемстваў па правядзенні II Еўрапейскіх гульняў як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню.
II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў васьмі відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.