Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

II Еўрапейскія гульні ў Беларусі

2 Крс 2018

Арганізацыя харчавання і экіпіроўка ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта

Арганізацыя харчавання і экіпіроўка ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў разгледжаны на пасяджэнні аргкамітэта

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя харчавання і экіпіроўка ўдзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў разгледжаны на пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Разгледжаны пытанні падрыхтоўкі вёскі спартсменаў, арганізацыі харчавання ўдзельнікаў Гульняў, стварэння аператыўна-каардынацыйнага цэнтра і міжведамаснага аператыўна-сітуацыйнага штаба на час правядзення спаборніцтваў.

Абмяркоўваліся таксама прапановы адносна экіпіроўкі ўдзельнікаў Гульняў і асоб, задзейнічаных у іх правядзенні.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў 15 відах спорту. Атлеты разыграюць 206 камплектаў медалёў у 23 дысцыплінах. Спаборніцтвы будуць арганізаваны на 12 спартыўных пляцоўках.

На Гульні плануецца прыбыццё каля 4 тыс. спартсменаў, 2 тыс. трэнераў і іншых прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Акрамя таго, у Беларусь прыедуць прыкладна 650 міжнародных і 410 нацыянальных спартыўных суддзяў, амаль 1 тыс. замежных прадстаўнікоў СМІ, кіраўнікі еўрапейскіх спартыўных федэрацый і ведамстваў, прадстаўнікі штаб-кватэры ЕАК, кіраўнікі еўрапейскіх НАК, а таксама высокія службовыя асобы шэрага дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі