Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Снж 2014

Кітайскі праект эканамічнага пояса Шаўковага шляху ўяўляе для Беларусі інтарэс

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскі праект эканамічнага пояса Шаўковага шляху ўяўляе для Беларусі інтарэс. Такое меркаванне выказалі эксперты Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі ў час сустрэчы з дэлегацыяй Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук (КАГН), паведамілі БЕЛТА ў ІАЦ.

Кіраўнік дэлегацыі дырэктар Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лі Юнцюань падкрэсліў, што ў хуткім часе эканамічны пояс Шаўковага шляху пяройдзе ад канцэпцый да канкрэтных праектаў. "Казахстан, Кыргызстан, Туркменістан праяўляюць ужо актыўнасць. Думаю, з Беларуссю таксама будуць добрыя праекты", - паведаміў прадстаўнік КАГН.

Эканамічны пояс Шаўковага шляху - ініцыятыва па стварэнні лагістычнай інфраструктуры для хуткай дастаўкі тавараў з Азіі ў краіны ЕС. Чакаецца, што праект ахопіць 18 дзяржаў з насельніцтвам больш як 3 млрд. чалавек. Пракладка новых магістралей, чыгунак, трубаправодаў будзе садзейнічаць развіццю энергетыкі, сельскай гаспадаркі, горнай справы, турызму, культурнага абмену.

У час размовы беларускія і кітайскія эксперты абмеркавалі таксама пытанні, звязаныя з украінскім крызісам, перспектывы Еўразійскага эканамічнага саюза, актуальныя праблемы сусветнай эканомікі.

КАГН - вядучая кітайская "фабрыка думкі" ў галіне грамадазнаўчых навук. На думку часопіса "Форын Полісі" - нумар адзін ва ўсім Азіяцкім рэгіёне. Акадэмія займаецца даследаваннямі ў галіне міжнародных адносін, паліталогіі, эканомікі і іншых напрамкаў. У яе склад уваходзіць амаль 40 інстытутаў, больш як 180 даследчых цэнтраў, яна аб'ядноўвае каля 3,3 тыс. вучоных. Выдавецтвы КАГН выпускаюць 70 навуковых часопісаў на кітайскай і англійскай мовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі