Карысныя кантакты для замежных кампаній у Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Карысныя кантакты

Карысныя кантакты для замежных кампаній у Беларусі


Міністэрствы і арганізацыі, якія могуць дапамагчы замежнай кампаніі.

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі заснавана для прыцягнення замежных інвестыцый і аказання дапамогі замежным кампаніям у Беларусі.

У лік паслуг для замежных інвестараў у Беларусі ўваходзіць:

  • падрыхтоўка інвестыцыйных прапаноў
  • пошук патэнцыяльных інвестараў
  • даследаванні для патэнцыяльных інвестараў
  • садзейнічанне ў звароце да ўрадавых органаў і дзяржаўных устаноў
  • арганізацыя сустрэч з афіцыйнымі асобамі дзяржавы
  • арганізацыя прэзентацый для дзелавых колаў
  • выпуск інфармацыйных бюлетэняў і аналіз рынку
  • падтрымка рэалізацыі інвестпраекта

Беларуская гандлёва-прамысловая палата

Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) з'яўляецца адной з вядучых арганізацый, садзейнічае развіццю знешніх эканамічных сувязей з замежнымі партнёрамі і прыцягненню ў эканоміку Беларусі замежных інвестыцый.

БелГПП дапамагае з вырашэннем многіх пытанняў у Беларусі, у тым ліку:

  • пошук дзелавых партнёраў для замежных кампаній
  • дапамога ў гандлі за мяжой беларускім кампаніям
  • кансультацыя па юрыдычных  і камерцыйных  пытаннях
  • пісьмовыя і вусныя пераклады

БелГПП размешчана ў Мінску. Арганізацыя мае прадстаўніцтвы ў многіх краінах, а таксама  аддзяленні ў Мінску і рэгіёнах Беларусі:

Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) – адзіная таварная біржа ў Рэспубліцы Беларусь і адна з найбуйнейшых спотавых біржаў Усходняй Еўропы. Галоўная функцыя – садзейнічанне беларускім прадпрыемствам пры рэалізацыі прадукцыі на экспарт і дапамога замежным кампаніям па выхадзе на беларускі рынак.

Ключавыя перавагі гандлю праз біржу:

  • рыначнае цэнаўтварэнне на аснове попыту і прапановы;
  • спрошчаны доступ на рынак Рэспублікі Беларусь і Еўразійскага эканамічнага саюза;
  • кансалідаваная база пастаўшчыкоў і пакупнікоў з 57 краін свету;
  • поўнае суправаджэнне біржавых здзелак;
  • эфектыўная сістэма разлікаў;
  • электронны дакументаабарот;
  • экспертыза біржавых тавараў;
  • транспартна-экспедытарскія паслугі;
  • аператыўнае ўрэгуляванне спрэчак.

Біржа мае філіялы ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь, а таксама прадстаўніцтвы ў Расіі, Літве і Латвіі.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн

Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан'юнктуры цэн з'яўляецца адным з вядучых беларускіх кансалтынгавых прадпрыемстваў, якое аказвае комплексную інфармацыйна-маркетынгавую і арганізацыйную падтрымку, садзейнічае развіццю знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя і тэхнічныя магчымасці цэнтра спрыяюць развіццю дзелавой актыўнасці прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Напрамкі дзейнасці:

  • маркетынгавыя паслугі;
  • суправаджэнне закупак;
  • міжнароднае супрацоўніцтва;
  • выставы за мяжой;
  • выдавецкая дзейнасць;
  • адукацыйны цэнтр.

Перавагі:

  • больш за 20 гадоў паспяховай работы на рынку інфармацыйна-маркетынгавых паслуг;
  • высокакваліфікаваны персанал з веданнем замежных моў;
  • філіялы ва ўсіх абласных гарадах Беларусі;
  • партнёрскія адносіны больш як са 150 арганізацыямі ў 50 краінах свету;
  • шырокая геаграфія арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў.

Нацыянальны цэнтр маркетынгу з'яўляецца аператарам наступных інтэрнэт-рэсурсаў:

  • export.by – партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту;
  • icetrade.by – афіцыйны сайт па размяшчэнні інфармацыі аб закупках у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой;
  • goszakupki.by – электронная гандлёвая пляцоўка, якая змяшчае інфармацыю аб дзяржаўных закупках у Рэспубліцы Беларусь;
  • ca.ncmps.by – засведчвальны цэнтр.

Міністэрства замежных спраў

Міністэрства замежных спраў – дзяржаўны орган, які ажыццяўляе правядзенне знешняй палітыкі, таксама садзейнічае прыцягненню замежных інвестыцый у беларускую эканоміку, міжнароднаму гандлю.

Міністэрства эканомікі

Міністэрства эканомікі – дзяржаўны орган, які адказвае за садзейнічанне пашырэнню эканамічных сувязей з іншымі краінамі і развіццё эканомікі Беларусі.

Карысныя дзелавыя кантакты ў Беларусі

Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
Беларусь, 220030, Мінск, вул. Берсана, 14
тэл.: +375 17 200-81-75, +375 17 200-52-89, +375 29 794-09-91 (МТС),
+375 29 690-09-44 (Velcom)
факс: +375 17 226-47-98
e-mail: mail@investinbelarus.by

Беларуская гандлёва-прамысловая палата
Беларусь, 220029, Мінск, вул. Камуністычная, 11
тэл.: +375 17 290-72-49
факс: +375 17 290-72-48, +375 17 237-79-71
e-mail: mbox@cci.by
Аддзел знешнеэканамічнага супрацоўніцтва
тэл.: +375 17 290-72-76

Беларуская ўніверсальная таварная біржа
Беларусь, 220099, Мінск, вул. Казінца, д. 2, к. 200
тэл.: +375 17 224-48-25
e-mail: info@butb.by
Упраўленне знешнеэканамічнай дзейнасці
тэл.: +375 17 309-32-88
e-mail: a.bashliy@butb.by

Міністэрства замежных спраў
Беларусь, 220030, Мінск, вул. Леніна, 19
тэл.: +375 17 327-29-22
факс: +375 17 210-42-50, 327-45-21
e-mail: mail@mfa.gov.by

Міністэрства эканомікі
Беларусь, 220030, Минск, вул. Берсана, 14
тэл.: +375 17 222-60-48
факс: +375 17 200-37-77
e-mail: minec@economy.gov.by, contact@economy.gov.by

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі