Официальный сайт Республики Беларусь
Рождество и Новый год в Беларуси
Новости
Календарь событий в Беларуси
Достопримечательности Беларуси
Всемирное наследие ЮНЕСКО в Беларуси
Белорусские санатории и курорты
Сувениры из Беларуси
| Главная | Новости | Главные новости

Главные новости

4 сент. 2022

Лукашэнка: свята Дня беларускага пісьменства стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян

Лукашэнка: свята Дня беларускага пісьменства стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян
Фото из архива

Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі - у гасцінным Добрушы.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з'ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

Жадаю ўдзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.

Аляксандр Лукашэнка.

4 верасня 2022 года.

Архив
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
Памятники Великой Отечественной войны в Беларуси