Кандытарская фабрыка "Спартак"
СП ААТ "Спартак" – адзін з найбуйнейшых вытворцаў кандытарскіх вырабаў і ўласных паўфабрыкатаў у Беларусі. Салодкі брэнд з Гомеля выпускае каля 350 найменняў прадукцыі, уключаючы прысмакі лячэбна-прафілактычнага дзеяння. Прадукцыя "Спартака" пастаўляецца ў больш як 20 краін свету.