Мемарыяльны комплекс дзецям-ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвоным Беразе
У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі вёскі Чырвоны бераг Жлобінскага раёна нямецкія войскі стварылі зборны пункт для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Іх адпраўлялі ў Нямеччыну ў якасці донараў для параненых нямецкіх салдат і афіцэраў. Усяго з гэтай мэтай фашысты забралі каля 2 тыс. дзяцей.