"Вам давялося разбіраць завалы ўнутры краіны - і аб'ектыўныя, і суб'ектыўныя рэчы. Усё ж такі прыкладна трыццаць тры мільёны насельніцтва - гэта гіганцкая рэспубліка, і ўвесь народ трэба накарміць. Трэба розныя плыні, рэлігійныя, нацыянальныя і іншыя, захаваць і аб'яднаць, накіраваць. Таму я вам адразу сказаў, што мы пад павелічальным шклом разглядаем усё, што вы робіце. І мы за вас рады, асабліва за тое, што вы выбудавалі адносіны з суседзямі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у вузкім фармаце.