26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіцца новы фестываль "Балетнае лета ў Вялікім". Музычны форум пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі з 29 чэрвеня па 9 ліпеня. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара тэатра Уладзімір Рылатка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праект будзе ўключаць папулярныя спектаклі. Адкрыецца форум нацыянальнай пастаноўкай "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова. Убачаць гледачы балеты "Лебядзінае возера" Пятра Чайкоўскага і "Дон Кіхот" Людвіга Мінкуса. У пастаноўках прымуць удзел сольныя балетныя пары з Марыінскага і Вялікага тэатраў (Расія).
Таксама ў праграме - вечары харэаграфіі Джорджа Баланчына, Іржы Кіліяна і грузінскага балета з удзелам народнай артысткі Грузіі і Расіі Ніны Ананіяшвілі.
Завершыцца фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" гала-канцэртам зорак сусветнага балета, які збярэ беларускіх танцоўшчыкаў з усяго свету -
Вены, Варшавы, Санкт-Пецярбурга, Гамбурга і інш.Уладзімір Рылатка выказаў надзею, што новы фестываль стане традыцыйным.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|