8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі Год міласэрнасці ў Рымска-каталіцкай царкве пачнецца 13 снежня. Аб гэтым сёння заявіў журналістам на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Год міласэрнасці пачнецца з адкрыцця Святых дзвярэй ва ўсіх саборах і некаторых святынях Беларусі.
Урачыстыя мерапрыемствы пройдуць у Мінску, Магілёве, Будславе, Віцебску, Браславе, Гродне, Лідзе, Пінску, Брэсце, Баранавічах, Гомелі.
Святы Год міласэрнасці ў Рымска-каталіцкай царкве пачаўся 8 снежня, завершыцца - 20 лістапада 2016 года.