Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Кст 2013

Стартуе другі этап продажу білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года ў Мінску

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння стартуе другі этап продажу білетаў на чэмпіянат свету па хакею 2014 года, які пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая на лёдзе "Мінск-Арэны" і "Чыжоўкі-Арэны", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі па правядзенню сусветнага форуму. Цяпер у продаж паступілі абанементы, якія даюць магчымасць наведаць усе матчы групавога раўнда на кожнай з арэн (па 28 гульняў); усю фінальную стадыю гульняў на "Мінск-Арэне" (6 гульняў); усе матчы зборнай Беларусі ў час папярэдняга этапу (7 гульняў).

Цэнавы дыяпазон на абанементы для наведвання ўсіх матчаў групавога раўнда на "Мінск-Арэне" - ад Br1 млн. 960 тыс. да Br13 млн. 580 тыс., на "Чыжоўцы-Арэне" - ад Br1 млн. 680 тыс. да Br11 млн. 760 тыс.

Абанементы на ўсю фінальную стадыю гульняў на "Мінск-Арэне" каштуюць ад Br1 млн. 980 тыс. да Br13 млн. 260 тыс.

Усе матчы зборнай Беларусі на групавым этапе можна ўбачыць, заплаціўшы ад Br595 тыс. да Br3 млн. 815 тыс.

Кошт абанементаў залежыць ад сектара, на якім размешчана глядацкае месца. Любы балельшчык у свеце можа купіць іх ва ўсіх рознічных пунктах продажаў афіцыйнага білетнага аператара чэмпіянату свету - ТАА "Тыкетпро", у сетцы Інтэрнэт на сайце www.ticketpro.by, а таксама праз дылерскія сеткі. Азнаёміцца са спісам усіх месц продажу білетаў на тэрыторыі Беларусі можна на сайце "Тыкетпро" ў раздзеле "Месцы продажу". Прадугледжваецца таксама магчымасць куплі білетаў па безнаяўнаму разліку.

Прадаўжаецца продаж абанементаў першага этапу білетнай праграмы, што стартаваў 30 верасня, якія даюць магчымасць наведаць усе матчы на адной з арэн (34 гульні на "Мінск-Арэне", 30 гульняў на "Чыжоўцы-Арэне"). Самы папулярны пакет білетаў у беларускіх балельшчыкаў - абанемент "Усе матчы Каманды Беларусь Плюс" (11 гульняў). Гэты тып білета дае магчымасць прысутнічаць на ўсіх матчах з удзелам зборнай Беларусі на групавым этапе, а таксама ўладальнік атрымлівае магчымасць убачыць чвэрцьфінал (нумар 4), паўфінал (нумар 2), матч за 3-е месца і фінал незалежна ад пападання ў іх каманды Беларусі. Мінімальны кошт такога абанемента - Br2 млн. 90 тыс., максімальны - Br13 млн. 805 тыс.

З 28 кастрычніка пачнецца рэалізацыя абанементаў на матчы з удзелам нацыянальных зборных каманд (па сем матчаў). З 11 лістапада будуць прадавацца абанементы на ўсе матчы аднаго гульнявога дня на любую з арэн (два-тры матчы). З 25 лістапада паступяць у продаж білеты на асобныя матчы, у тым ліку на чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал.

У час рэалізацыі білетнай праграмы чэмпіянату свету-2014 па хакею для балельшчыкаў прадугледжаны продаж турыстычных пакетаў, куды ўваходзяць білеты на матчы. Эксклюзіўнае права па іх рэалізацыі прадастаўлена дзяржаўнаму прадпрыемству "ЦэнтрКурорт", якое з'яўляецца афіцыйным турыстычным аператарам чэмпіянату. У кошт асобных турыстычных пакетаў уключаны не толькі білеты на гульні, але і пражыванне, праязны білет балельшчыка на ўсе віды транспарту ў Мінску, трансферы, экскурсіі і іншыя паслугі.

Больш падрабязна з цэнамі на білеты сусветнага хакейнага форуму 2014 года, умовамі іх куплі і спосабамі аплаты можна азнаёміцца на афіцыйным сайце дырэкцыі па правядзенню турніру www.minsk2014.com.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі