Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліп 2016

"Славянскі базар у Віцебску"-2016

"Славянскі базар у Віцебску"-2016XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў з 14 па 18 ліпеня, дадатковыя мерапрыемствы адбыліся 12-13 і 19-20 ліпеня.

Галоўныя тэмы гэтага форуму – Год культуры, 71-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, зразумела, 25-годдзе самога фестывалю. Упершыню ў дзень адкрыцця – 14 ліпеня – на цэнтральных вуліцах Віцебска разгорнуўся святочны парад-шэсце музыкантаў, выканаўцаў і журналістаў.

Юбілейны фестываль парадаваў гледачоў прыемнымі новаўвядзеннямі: знакамітая Алея лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" пашырылася да Плошчы зорак, а на пляцоўцы каля Летняга амфітэатра побач са сцягамі краін-удзельніц з'явіўся сцяг "Славянскага базару".

У гэтым годзе ў аснове афармлення – сіні колер – сімвал творчасці, адзінства і дружбы, а любімы лагатып – васілёк – дапоўнілі люстраныя крышталі, бліскучыя шары, упрыгожаныя беларускім арнаментам і сцягамі краін, прадстаўнікі якіх удзельнічалі ў фестывалі.

На сцэне Летняга амфітэатра прайшлі цырымоніі адкрыцця і закрыцця, музычныя праграмы "Саюзная дзяржава запрашае", "Віцебск збірае сяброў" і "25 імгненняў лета" пры ўдзеле Нацыянальнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга

В рамках форуму адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна:  рок-опера "Песня пра долю", мюзікл "Пясняр" і аўтарскі канцэрт "Не рвуся я да славы…", у якім прагучалі песні маэстра ў выкананні Пятра Ялфімава.

Па традыцыі, галоўная фестывальная інтрыга – міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2016", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі 45 краін, у тым ліку дэбютанты з Аргенціны і Калумбіі. Міжнароднае журы ўзначаліў вядомы спявак, акцёр і кампазітар – народны артыст Расіі Валерый Лявонцьеў.  

Беларусь на конкурсе маладых выканаўцаў "Віцебск-2016" прадставіў лаўрэат "Новай хвалі-2012", фіналіст нацыянальнага адборачнага тура на "Еўрабачанне-2016" Аляксей Грос.

Журы дзіцячага конкурсу "Віцебск-2016" узначаліў мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін. За ганаровую ўзнагароду сярод юных талентаў змагалася мінчанка Настасся Жабко.

У дні фестывалю прайшлі сольныя канцэрты ўладальніка "бронзы" на конкурсе "Еўрабачанне-2016" Сяргея Лазарава, Валерыя Лявонцьева, Аляксандра Разенбаума, Крысціны Арбакайтэ, Дзіяны Арбенінай і групы "Начныя снайперы", арт-групы "Хор Турэцкага" і бенефіс Максіма Галкіна з удзелам расійскай прымадонны – Алы Пугачовай.
 
Акрамя канцэртаў у праграме таксама – забаўляльныя праекты: "Фестываль без межаў", "Лялечны квартал", свята-конкурс традыцыйнага касцюма "Сцяжкі майстэрства", "Фэст вулічнага мастацтва" і конкурс-марафон чытальнікаў, які ўвойдзе ў кнігу рэкордаў "Славянскага базару", а таксама папулярныя "Залаты хіт", "Зоркі "Шансон-ТБ", "Еuropa plus TV. Hit Non Stop" і опэн-эйр ад лепшых дыджэяў свету "Vitebsk Dance Night"…    

"Славянскі базар у Віцебску"-2016Акрамя таго, у Віцебскім мастацкім музеі ўпершыню былі прадстаўлены знакамітыя палотны Марка Шагала "Купанне дзіцяці" і "Чорныя палюбоўнікі", унікальны сярэбраны "пояс Вітаўта", а таксама 13 работ выдатнага беларускага мастака Івана Хруцкага, якія ў 2010 годзе экспанаваліся ў Луўры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі