11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера нацыянальнай оперы "Міхаіл Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт" пройдзе 12 і 14 снежня 2013 года ў Маладзечне. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінскім аблвыканкаме.
Оперу кампазітара Алега Залётнева паставіў Маладзечанскі маладзёжны музычны народны тэатр. Мастацкім кіраўніком праекта пастаноўкі оперы з'яўляецца заслужаны дзеяч культуры Беларусі Рыгор Сарока - галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.Агінскага.
"Прэм'ера гэтага опернага спектакля з'яўляецца знакавай падзеяй у культурным жыцці нашай рэспублікі, - адзначылі ў Мінаблвыканкаме. - Калектыў Маладзечанскага маладзёжнага музычнага народнага тэатра дорыць новаму твору сцэнічнае жыццё. Зварот да шматграннай асобы Агінскага, безумоўна, прыцягне ўвагу да нашай гісторыі і раскрые сучаснае разуменне грамадскага і культурнага дзеяча сваёй эпохі". Актуальнасць пастаноўкі оперы абумоўлена таксама юбілейнай датай - 250 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Клеафаса Агінскага, якая будзе адзначацца ў 2015 годзе.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|