4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльныя плакаты "Кветкі Вялікай Перамогі" з адлюстраваннем вядомых людзей з'явіліся на вуліцах Мінска, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Плакаты сталі часткай рэспубліканскага патрыятычнага праекта "Кветкі Вялікай Перамогі", прысвечанага 71-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На плакатах адлюстраваны вядомыя людзі нашай краіны, а таксама іх сваякі, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У праекце прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава і Вікторыя Азаранка, футбаліст БАТЭ і нацыянальнай зборнай Ігар Стасевіч, саліст Вялікага тэатра Ілья Сільчукоў, прыма-балерына Вялікага тэатра Ірына Яромкіна, лідар групы: J:Морс Уладзімір Пугач, хакеіст нацыянальнай зборнай Аляксей Калюжны, урач-трансплантолаг Алег Румо, тэлевядучая АНТ Марына Грыцук, рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса Кірыл Шымко. Героі праекта, як і ўсе мы, наследнікі Перамогі, перапоўнены пачуццём гордасці за здзяйсненні нашых продкаў, глыбокай павагі і ўдзячнасці ім.
Чакаецца, што плакаты будуць размешчаны на білбордах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Усю серыю плакатаў можна паглядзець на сайце БЕЛТА