Навагодняя ілюмінацыя каля комплекса "Мінск-Арэна"
Каляды і Новы год – цудоўная нагода адправіцца ў падарожжа па Беларусі і атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы зімовых свят у гасцінных эка- і аграсядзібах, адпачыць у санаторыях, пакарыць гарналыжныя схілы, пабываць у гасцях у беларускага Дзеда Мароза, убачыць самыя папулярныя выдатныя мясціны, паўдзельнічаць у самабытных абрадах і, вядома, пакаштаваць нацыянальныя стравы.
Навагоднія канікулы-2017 у Беларусі прапануюць гасцям маштабную праграму: парады і вулічныя шэсці казачных персанажаў, тэатралізаваныя паказы і 3D-шоу пад адкрытым небам, калядныя кірмашы і распрадажы, рэканструкцыі старадаўніх абрадаў у этнаграфічных музеях, канцэрты класічнай музыкі і балі ў раскошных замках і палацах, а таксама захапляльныя навагоднія туры і экскурсіі…
Бадай што, самыя відовішчныя мерапрыемствы разгорнуцца напярэдадні галоўнага свята года: тысячы людзей па ўсёй краіне збяруцца на канцэрты і піратэхнічныя шоу. У Мінску навагодняя ноч-2017 запомніцца праграмай "З Новым годам, сталіца!" (23:00 – 04:00), і феерверкам, які пачнецца 1 студзеня ў 01:30 на пляцоўцы каля Палаца спорту.
Аб тым, як спланаваць канікулы ў Беларусі: дзе пабываць, што паглядзець і, галоўнае, дзе сустрэць Новы год-2017 – у святочным анонсе Belarus.by.
Святочныя шэсці і вулічныя шоуНапярэдадні навагодніх свят парады і тэатралізаваныя шэсці збяруць на цэнтральных вуліцах беларускіх гарадоў сотні Дзядоў Марозаў і Снягурак, казачных персанажаў і герояў любімых мультфільмаў, а жыхары і госці сталіцы змогуць паразмаўляць або нават спець з мінскім Дзедам Марозам у гарадской Ратушы. | |
Парад-конкурс навагодніх аўтаэкіпажаў у Полацку23 снежняПолацк, Палац культуры | |
Шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак у Мінску24 снежняМінск, праспект Незалежнасці, плошча Свабоды |
|
Навагодні перформанс "Чароўная краіна здзяйснення жаданняў"24 снежня – 5 студзеняМінск, Верхні горад | |
Праект "У гасцях у Дзеда Мароза"24 снежня – 5 студзеняМінск, плошча Свабоды |
|
Навагоднія выстаўкі, спектаклі і дзіцячыя паказыНапярэдадні Новага года-2017 можна зрабіць падарожжа "скрозь прастору і час", сустрэць зіму па беларускіх традыцыях, пабываць у свецкіх інтэр’ерах XIX стагоддзя, убачыць эксклюзіўныя ёлачныя ўпрыгажэнні, якім ужо дзясяткі і нават сотні гадоў... | |
Выстаўка "Час цудаў. Зімовыя святы і забавы"11 лістапада 2016 – 28 лютага 2017Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі | |
Выстаўка "Музей ёлачных цацак" у Мінску10 снежня – 31 студзеня 2017Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі Даведацца падрабязней |
|
"Таямніцы чароўнага куфэрка" ў Белдзяржцырку17 снежня 2016 – 15 студзеня 2017Мінск, Белдзяржцырк | |
Галоўная ёлка краіны20 снежня 2016 – 6 студзеня 2017Мінск, Палац Рэспублікі |
|
Канцэрты і шоу-праграмыУ навагодняй праграме-2017 – лепшыя оперныя арыі ад зорак Вялікага тэатра Беларусі, іскрамётнае джазавае шоу легендарнага саксафаніста Гэры "Дэтройт" Уігінса, шэдэўры сусветнай класікі ў выкананні камернага ансамбля "Мінск-Класік" і Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, а таксама саўндтрэкі да галівудскіх карцін ХХ стагоддзя. | |
"Вялікі Калядны канцэрт" у Мінску24 снежня, 20.00Мінск, КЗ "Верхні горад" | |
Новы год у Вялікім тэатры Беларусі29, 30 і 31 снежня, 19.00Мінск, Вялікі тэатр Беларусі |
|
"Новы год у стылі Галівуд" у Музычным тэатры31 снежня, 18.00Мінск, Беларускі акадэмічны музычны тэатр | |
Новы год у Белдзяржфілармоніі31 снежня, 18.00Мінск, Беларуская дзяржаўная філармонія |
|
Джазавы Новы год у Палацы Рэспублікі31 снежня, 23.00Мінск, Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава | |
Калядныя і навагоднія баліУ самыя першыя дні Новага года-2017 галоўныя архітэктурныя жамчужыны Беларусі запрашаюць акунуцца ў атмасферу арыстакратычных баляў XIX стагоддзя. У праграму ўваходзяць майстар-класы, старадаўнія гульні і забавы і, вядома, папулярныя танцы рамантычнай эпохі: паланэз, вальс, кадрыля і мазурка… | |
Пацёмкінскія ёлкі ў княжацкім палацы Крычаваснежань 2016Магілёўская вобласць, Крычаў, Палац Пацёмкіна | |
Дзіцячыя калядныя балі ў Мірскім замку2 – 7 студзеняГродзенская вобласць, Мірскі замак |
|
Мірскі баль7 студзеняГродзенская вобласць, Мірскі замак, Партрэтная зала | |
Навагоднія святы ў Радзівілаў2 – 8 студзеня, 3 студзеня – квест "Тайны Нясвіжскага палаца"Мінская вобласць, Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль Даведацца падрабязней |
|
Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры13 студзеня, 21.00Мінск, Вялікі тэатр Беларусі | |
У госці да Дзеда Мароза: навагоднія туры і забавыХто ў дзяцінстве не пісаў пасланняў Дзеду Марозу? Кожны год беларускі чараўнік атрымлівае больш за 10 тысяч пісем, а ў бягучым годзе ў яго рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы пабывалі ўжо 77 тысяч гасцей з розных краін свету. Акрамя таго, на беларускіх зімовых канікулах можна наведаць сядзібы і іншых казачных персанажаў– Дзеда Зімніка, Бабы Завірухі, Балотніка Незвычайнага… | |
Падарожжа ў сядзібу беларускага Дзеда Мароза10 снежня 2016 – студзень 2017 годаБелавежская пушча, сядзіба Дзеда Мароза Навагодні поезд-экспрэс з Мінска да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу курсіруе з 16 снежня 2016 года. | |
Сядзіба Дзеда Зімніка і Бабы Завірухі ў Налібоцкай пушчыз 10 снежняГродзенская вобласць, в. Залейкі |
|
Экскурсійная праграма "Каралеўскія Пасулы, альбо Калядныя прыгоды ў пана Мароза"14 снежня – 10 студзеняМінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Сула, Парк-музей гісторыі "Сула" | |
Навагодні тур "Калядкi ля Зюзiнай хаткi"з 16 снежняГродзенская вобласць, агратурыстычны комплекс "Каробчыцы" |
|
Сядзіба Берасцейскага Дзеда Мароза18 снежня – 8 студзеняБрэст, Брэсцкі парк культуры і адпачынку (вул. Леніна, 3) Даведацца падрабязней | |
Бас-туры "Навагодні аўтобус" у Мінску26 снежня – 8 студзеняМінскі чыгуначны вакзал, станцыя Мінск-Пасажырскі |
|
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза на "Лініі Сталіна"24 снежня 2016 – 14 студзеня 2017Мінскі раён, гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна" | |
Навагодняя квесторыя ў загараднай рэзідэнцыі полацкага Дзеда Мароза26 снежня – 8 студзеняВіцебская вобласць, Полацк, вул. Валагіна, 1А, рэзідэнцыя полацкага Дзеда Мароза |
|
Кірмашы і распрадажы ў МінскуКалядныя кірмашы – вельмі добры варыянт для тых, хто цэніць аўтарскі handmade з асаблівай гісторыяй і крэатыўным дызайнам, сувеніры, створаныя ў адзіным экзэмпляры. | |
"Калядны кірмаш" у Мінску15 снежня – 15 студзеняМінск, Кастрычніцкая плошча і пляцоўка каля Палаца спорту | |
Кірмаш "Калядная зорка" ў Палацы спорту24 снежняМінск, Палац спорту |
|
Кірмаш у Верхнім горадзе да навагодняга перформанса "Чароўная краіна здзяйснення жаданняў"24 снежня – 5 студзеняМінск, Верхні горад | |
Кірмаш "Кава Какава"24 – 25 снежняМінск, Прэзідэнт-атэль |
|
Вялікі модны маркет у Мінску29 – 30 снежняМінск, ГЦ "Метраполь" | |
Беларускія зімовыя абрадыБеларускія традыцыі і звычаі, якія цесна звязаны з народным календаром, у наш час атрымалі статус гісторыка-культурнай спадчыны: яны вывучаюцца і аднаўляюцца ў розных рэгіёнах краіны, у тым ліку ў этнаграфічных музеях. Запрашаем аматараў даўніны на ўласныя вочы ўбачыць самыя цікавыя і значныя для беларусаў зімовыя абрады… | |
Народны абрад "Каляды"24 снежняМінская вобласць, в. Азярцо, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту | |
Народнае ігрышча "Жаніцьба Цярэшкі"25 снежня – 7 студзеняВіцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Аношкі |
|
Абрад "Калядныя цары" ў вёсцы Семежава – унікальная спадчына са Спіса ЮНЕСКА13 – 14 студзеняМінская вобласць, Капыльскі раён, в. Семежава Даведацца падрабязней | |
Народны абрад "Цягнуць Каляду на дуба"21 студзеняМінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Новіны |