Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Крс 2016

Мюзіклам, рок-операй і канцэртам адзначаць на "Славянскім базары" 75-годдзе з дня нараджэння Мулявіна

20 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Мюзіклам "Пясняр", рок-операй "Песня пра долю" і канцэртам з аўтарскіх песень адзначаць 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Памяці Уладзіміра Мулявіна будзе прысвечана некалькі праектаў - у Коласаўскім тэатры сталічны Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага пакажа мюзікл "Пясняр", а на сцэне абласной філармоніі Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Жыновіча прадставіць рок-оперу "Песня пра долю" паводле паэмы Янкі Купалы "Адвечная песня". У другім аддзяленні праграмы-прысвячэння песні Мулявіна выканае Пётр Ялфімаў", - расказаў Аляксандр Сідарэнка.

Мюзікл запланаваны на 16 ліпеня, ён уключаны ў тэатральную праграму фестывалю, а рок-опера і канцэрт адбудуцца 17 ліпеня.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі