Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Стд 2014

Каляндар падзей у Беларусі: люты 2014

Міжнародныя спаборніцтвы па ездавому спорту на сабачых запрэжках "Завіруха 2014"

Міжнародныя спаборніцтвы па ездавому спорту на сабачых запрэжках "Завіруха 2014"

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей  

Выстава нацыянальных скарбаў у Мінску

Выстава "Банк БелЗЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў"Нацыянальны гістарычны музей запрашае прыхільнікаў гісторыі і нумізматыкі наведаць выставу "Банк БелЗЭБ: новае жыццё нацыянальных скарбаў", прысвечаную спадчыне Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены экспанаты з 26 фондавых калекцый музея, сярод якіх - унікальная манета  Вялікага Княства Літоўскага пенязь канца XIV - пачатку XV стагоддзяў, фарфор са знакамітага Ордэнскага сервіза, рэдкія дакументы XVI стагоддзя і рускія іконы XIX стагоддзя... Асаблівы інтарэс выклікае гонар музычнай калекцыі – скрыпка Джавані Паола Маджыні 1596 года.

Калі: 6 снежня – 5 лютага
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"У раскошных пакоях Мірскага замка ўпершыню выстаўляецца ўнікальны збор з прыватнай калекцыі дызайнера Ігара Сурмачэўскага: адзенне, абутак і аксесуары – усё, што было неад'емнымі атрыбутамі жаночага вобраза ў 1820-1920 гады. Напрыклад, у Слановай зале знакамітай княжацкай рэзідэнцыі прадстаўлены вячэрнія, бальныя і нават вясельныя сукенкі, якія адлюстроўваюць модныя тэндэнцыі, што панавалі ў Еўропе стагоддзе таму…

Калі: 20 снежня 2013 – 30 мая 2014
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

Выстаўка Уладзіміра Шаркова "Дзённікі памяці"

Выстаўка Уладзіміра Шаркова "Дзённікі памяці"Аўтарская экспазіцыя аб'яднала 34 творы вядомага беларускага мастака, майстра архітэктурнага пейзажа Уладзіміра Шаркова, які спалучае ў творчасці традыцыі літаграфіі часоў Напалеона Орды і эмацыянальную выразнасць жывапісу. Наведвальнікі змогуць не толькі зрабіць захапляючае падарожжа ў гісторыю, але і ўбачыць вядомыя архітэктурныя помнікі БеларусіМірскі, Нясвіжскі, Лідскі, Крэўскі замкі, Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, Фарны касцёл у Нясвіжы і многія іншыя.

Калі: 27 студзеня – 27 лютага
Дзе: Мінск, арт-галерэя "Італьянскі свет"

"Шоу Гіпапатамус" у Белдзяржцырку

"Шоу Гіпапатамус" у БелдзяржцыркуАдзіны ў свеце дрэсіроўшчык, які працуе адначасова з некалькімі бегемотамі, народны артыст Расіі Тофік Ахундаў упершыню прадставіць у беларускай сталіцы сваю грандыёзную праграму. Гэта непаўторны атракцыён, у якім адны з самых вялікіх жывёл планеты ўражваюць гледачоў складанымі трукамі і неверагоднымі піруэтамі. Бегемоты гуляюць у чахарду, будуюць "пірамідку", перакульваюцца на спіне і нават танцуюць вальс...

Калі: 31 студзеня – 28 лютага
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Рок-опера "Юнона і Авось" у Мінску

Рок-опера "Юнона і Авось" у МінскуАртысты тэатра кампазітара Аляксея Рыбнікава прадставяць у Мінску легендарную рок-оперу, напісаную на вершы Андрэя Вазнясенскага. Гэта пастаноўка спадабалася гледачам дзякуючы спектаклю Марка Захарава ў маскоўскім тэатры "Ленкам", дзе галоўныя ролі выканалі знакамітыя акцёры Мікалай Карачанцаў і Алена Шаніна. Кранальная гісторыя трагічнага кахання рускага графа Мікалая Разанава і дачкі губернатара Сан-Францыска Канчыты з цягам часу не страціла сваёй актуальнасці...

Калі: 1, 2 лютага
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Валерый Меладзэ ў Мінску

Валерый Меладзэ ў МінскуАдзін з самых паспяховых і лірычных артыстаў расійскай сцэны, уладальнік голасу шырокага дыяпазону і рэдкага тэмбру Валерый Меладзэ прэзентуе на самай вялікай пляцоўцы Беларусі новую канцэртную праграму "20 гісторый пра каханне". У суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь спявак выканае свае лепшыя балады, прысвечаныя самаму пяшчотнаму пачуццю...

Калі: 1 лютага
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

ХХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

ХХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмашНа адным з буйнейшых форумаў у беларускай сталіцы збяруцца вядучыя кнігавыдаўцы з 26 краін свету, якія прадставяць асноўныя тэндэнцыі і навінкі сучаснага кніжнага рынку. У гэтым годзе асаблівая ўвага будзе ўдзелена беларускаму кнігавыданню. На асобным стэндзе жадаючыя змогуць знайсці творы класікаў беларускай літаратуры, кнігі сучасных паэтаў і празаікаў. Акрамя таго, у праграме выстаўкі – семінары, круглыя сталы, прэзентацыі кніг і сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі...

Калі: 5-9 лютага
Дзе: Мінск, НВЦ "БелЭкспа"
Даведацца больш падрабязна

Першы міжнародны фестываль фокуснікаў "MAGIC SHOW"

Першы міжнародны фестываль фокуснікаў "MAGIC SHOW"Упершыню фестываль у Гродне збярэ фокуснікаў розных узростаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі. Конкурсныя спаборніцтвы пройдуць у намінацыях "Картачныя фокусы", "Мікрамагія" і "Салонная магія". У рамках гала-канцэртаў сваё майстэрства прадэманструюць каля 70 сусветна вядомых артыстаў, у тым ліку знакамітыя ілюзіяністы Беларусі – прызёр міжнародных фестываляў у Монтэ-Карла і Бадэн-Бадэн Пётр Стасевіч і сярэбраны прызёр фестывалю ў Японіі Васіль Трунаў. Для пачынаючых артыстаў адбудуцца семінары, лекцыі і майстар-класы, дзе мэтры падзеляцца сакрэтамі майстэрства…

Калі: 8-9 лютага
Дзе: Гродна, Гродзенскі абласны драматычны тэатр

VI Міжнародны зімовы фестываль "Завіруха-2014"

VI Міжнародны зімовы фестываль "Завіруха-2014"Штогадовы мотафестываль па традыцыі збярэ ўдзельнікаў і гледачоў з розных краін – аматараў скорасці, драйву і экстрэмальных умоў. У праграме спаборніцтваў – гонкі на квадрацыклах, кросавых матацыклах і матацыклах з каляскай, трайках, спартыўнае арыентаванне на квадрацыклах і дрэг-рэйсінг. Самай яркай падзеяй фестывалю стануць аўтабаі, якія дапускаюць элементы поўнага кантакту аўтамабіляў.

Калі: 14 – 16 лютага
Дзе: Маладзечанскі раён, г.п. Радашковічы, спартыўна-аздараўленчы комплекс БДУ "Брыганціна"

III Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"

Міжнародны фестываль "Уладзімір Співакоў запрашае"Адзін з самых вядомых музыкантаў і дырыжораў сучаснасці Уладзімір Співакоў чарговы раз збярэ ў Мінску зорак сусветнай сцэны. Аматараў класікі парадуюць знакаміты оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі, геніяльны піяніст Аркадзь Валадось, салісты Вялікага і Марыінскага тэатраў Ганна Аглатава, Васіль Герэла, Алег Кулько. У рамках вечара балета гледачоў чакае знаёмства з шэдэўрамі сучаснай харэаграфіі ў выкананні артыстаў вядучых тэатраў свету –Нью-Ёрка, Лондана, Мюнхена, Берліна...

18 лютага
Урачыстае адкрыццё. Канцэрт Дзмітрыя Хварастоўскага, Палац Рэспублікі
21 лютага
Уладзімір Співакоў - "Час Баха", Белдзяржфілармонія
22 лютага
Канцэрт Аркадзя Валадося, Белдзяржфілармонія
25 лютага
Гала-канцэрт "Зоркі сусветнага балета", Палац Рэспублікі
28 лютага
Закрыццё фестывалю. Канцэрт салістаў Вялікага і Марыінскага тэатраў, Белдзяржфілармонія
Даведацца больш падрабязна

XIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"

XIII Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў "Каложскі благавест"Чыстыя галасы, пранікнёныя мелодыі і ўнікальныя богаслужэбна-пеўчыя традыцыі - усё гэта можна пачуць і ўбачыць на вялікім міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў "Каложскі Благавест" у беларускім Гродне. Сёлета свята духоўнай музыкі збярэ каля 40 царкоўных і свецкіх калектываў з Расіі, Украіны, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Арменіі, Францыі і Літвы. Акрамя конкурснай праграмы, у рамках "Каложскага благавесту" пройдуць вечары духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, выставы фатаграфій і перасовачныя экспазіцыі музея гісторыі рэлігіі, прэзентацыя кнігі па гісторыі праваслаўнага песнапення.

Калі: 19 –  22 лютага
Дзе: Гродна
Даведацца больш падрабязна

IV Міжнародныя спаборніцтвы па ездавому спорту на сабачых запрэжках "Завіруха 2014"

Міжнародныя спаборніцтвы па ездавому спорту на сабачых запрэжках "Завіруха 2014"Новы сезон спаборніцтваў на сабачых запрэжках, у якім прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, краін Прыбалтыкі і Скандынавіі, стане незабыўнай падзеяй для гасцей вялікага сямейнага свята. Гледачы ўбачаць сабак рэдкіх паўночных парод, сярод якіх сібірскія хаскі, аляскінскія маламуты, самаеды і ездавыя лайкі. У праграме фестывалю – гонкі на лыжах, спаборніцтва каюраў і арыгінальныя выступленні. Усіх гасцей зімовага свята чакае захапляльнае відовішча, яркія ўражанні, а таксама шматлікія конкурсы і прыемныя сюрпрызы...

Калі: 22 – 23 лютага
Дзе: Мінск, лыжаролерная траса футбольнага клуба "Мінск", пр. Пераможцаў, 22

Спаборніцтвы ў спартыўным рыбалоўстве "Шчупакова ўдача-2014"

Спаборніцтвы ў спартыўным рыбалоўстве "Шчупакова ўдача-2014"Штогадовы фестываль у нацыянальным парку "Браслаўскія азёры" збярэ вопытных рыбакоў і аматараў рыбнай лоўлі з Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі. Удзельнікі будуць змагацца за тытулы і ўзнагароды ў намінацыях "Шчупакова ўдача", "Лешч і іншыя –  таксама рыба" і іншых... А госці змогуць не толькі паназіраць за азартнымі спаборніцтвамі на свежым паветры, але і падсілкавацца смачным абедам са свежавылаўленай рыбы.

Калі: люты
Дзе: Віцебская вобласць, Браслаўскі раён,  Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

Масленіца ў Беларусі

Масленіца ў БеларусіНародны абрад, які захаваўся ў Беларусі яшчэ з далёкіх язычніцкіх часоў, прыпадае на апошні тыдзень перад Вялікім постам, знамянуючы праводзіны зімы і сустрэчу вясны. Галоўным сімвалам свята з'яўляецца Сонца, таму ў дні Масленіцы гаспадыні абавязкова пякуць традыцыйны пачастунак – бліны. У масленічны тыдзень па ўсёй краіне разгорнуцца народныя гулянні, пройдуць канцэрты, тэатралізаваныя пастаноўкі і шоу, выступленні народных калектываў, спектаклі батлейкі, спартыўныя спаборніцтвы. І вядома, усюды будуць частаваць гарачымі блінамі і духмяным чаем...

Калі: 24 лютага –  2 сакавіка
Дзе: плошчы і паркі гарадоў, этнаграфічныя комплексы і музеі пад адкрытым небам, гарналыжныя курорты

Backstreet Boys у Мінску

Backstreet Boys у МінскуАмерыканскі бойз-бэнд Backstreet Boys атрымаў прызнанне пасля выпуску аднайменнага дэбютнага альбома, які стаў залатым і плацінавым у 38 краінах свету. Упершыню пасля многіх гадоў музыканты ўз'ядналіся і ў поўным складзе выступяць у Мінску ў рамках сусветнага турнэ ў падтрымку свайго новага альбома In a World Like This...

Калі: 24 лютага
Дзе: Мінск, Палац спорту

Творчая вечарына Уладзіміра Мяньшова ў Мінску

Творчая вечарына Уладзіміра Мяньшова ў МінскуЗнакаміты кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар Уладзімір Мяньшоў шырока вядомы дзякуючы сваім карцінам "Масква слязам не верыць" і "Каханне і галубы", якія ўвайшлі ў залаты фонд кінематографа. На творчай вечарыне ў Мінску рэжысёр аскараноснай стужкі падзеліцца творчымі планамі, раскажа пра свае ролі, і, магчыма, раскрые некаторыя сакрэты поспеху ў кінаіндустрыі.

Калі: 25 лютага
Дзе: Мінск, Кангрэс-хол "Прэзідэнт-атэля"

Чулпан Хаматава ў Мінску

Чулпан Хаматава ў МінскуУ монаспектаклі "Час, калі ў душы ідзеш - як у рукі..." адна з самых запатрабаваных расійскіх актрыс Чулпан Хаматава прачытае прозу і паэзію геніяльных паэтэс Марыны Цвятаевай і Бэлы Ахмадулінай. Не менш яркім фонам стане музыка ў выкананні віртуознай саксафаністкі Вераники Кажухаравай і таленавітай піяністкі - кампазітара Паліны Кандратковай. Паводле слоў самой актрысы, "гэта не спектакль, а апантанае жаданне падзяліцца магчымасцю ўцёкаў з выпусташанай, бясчулай рэчаіснасці"...

Калі: 27 лютага
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

Depeche Mode ў Мінску

Depeche Mode ў МінскуПасля небывалага поспеху летняга тура 2013 года легендарная рок-група Depeche Mode зноў вяртаецца ў Мінск у рамках працягу гастрольнага турнэ "Delta Machine". У новым, трынаццатым па ліку, альбоме прадстаўлены арыгінальны мікс блюзавага і электроннага гучання, што ўжо ацанілі музычныя крытыкі свету. У беларускай сталіцы Depeche Mode збярэ паклоннікаў на самай вялікай пляцоўцы краіны.

Калі: 28 лютага
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі