Цудоўная арганная музыка ў жывым выкананні гучыць у канцэртнай зале старадаўняга Сафійскага сабора ў Полацку. На працягу некалькіх тыдняў аматары музычнага мастацтва могуць атрымаць асалоду ад выступленняў лепшых выканаўцаў з Расіі, Украіны, Швейцарыі, Італіі, Польшчы.
Калі: 28 кастрычніка – 2 снежня
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца больш падрабязна
На выстаўцы прадстаўлены творы і мастацкія рашэнні больш як 100 аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі перыяду 1990-2010 гадоў самых разнастайных жанраў: жывапіс, скульптура, графіка, фатаграфія, інсталяцыя. Акрамя авангарднага мастацтва на трыенале гледачоў чакаюць сучасныя тэатр і мода, цікавыя музычныя праекты, якія ствараюць незабыўную атмасферу смелай творчасці.
Калі: 23 лістапада – 9 снежня
Дзе: Мінск
Праект "Музейныя лабірынты" запрашае ў займальнае падарожжа па дзесяці музеях беларускай сталіцы. У інтэрактыўных мерапрыемствах прымаюць удзел мастакі, клубы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, аўтары бардаўскіх песень, майстры скрапбукінгу і стрыт-арту.
Калі: 20 кастрычніка – 9 снежня
Дзе: Мінск
Даведацца больш падрабязна
На працягу некалькіх месяцаў у беларускай сталіцы можна ўбачыць карціны вялікага мастака ХХ стагоддзя Марка Шагала. Выстаўка работ знакамітага ўраджэнца Беларусі з калекцыі Музея Ізраіля завяршае юбілейны 125-ы год з дня нараджэння майстра. У экспазіцыі – 89 твораў розных перыядаў (з 1910-х па 1961 год), якія прадстаўляюць шматгранную творчасць непераўзыдзенага Шагала – пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі, ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі.
Калі: 1 лістапада 2012 г. – 28 студзеня 2013 г.
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна
Камп’ютарная графіка, лічбавы жывапіс, мультымедыямастацтва і іншыя сучасныя тэхналогіі ў стылі арт прадставіць фестываль "Terra Nova". У праграме – мастацкая выстаўка твораў, выкананых у лічбавым фармаце, відэапрагляды, а таксама конкурс крэатыўных аўтараў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і іншых краін свету.
Калі: 29 лістапада – 18 снежня, выстаўка будзе працаваць да 23 студзеня 2013 г.
Дзе: Мінск, галерэя "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У фестывальным Віцебску пройдзе вялікае свята музыкі: канцэртныя праграмы з творамі класікаў і сучасных аўтараў, навуковыя чытанні, мастацкія выстаўкі і тэатральныя пастаноўкі. Па традыцыі ў афішы фестывалю – толькі лепшыя выканаўцы сусветнага ўзроўню: Струнны квартэт імя І.Стравінскага Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі, Трыа Лундстрэма...
Калі: 3 – 22 снежня
Дзе: Віцебск
Падзея музычна-тэатральнага года Беларусі. Гледачы ўбачаць спектаклі "Сівая легенда", "Яўген Анегін", "Князь Ігар" пры ўдзеле вядучых майстроў беларускага Вялікага тэатра, салістаў Марыінскага тэатра і Вялікага тэатра Расіі, а таксама спектакль Сафійскай нацыянальнай оперы "Зігфрыд". Упершыню ў Мінску ў рамках Каляднага форуму пройдзе адно з буйнейшых вакальных спаборніцтваў свету – міжнародны конкурс спевакоў-выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell'оpera.
Калі: 16 – 23 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Даведацца больш падрабязна
Адна з буйнейшых выставак, дзе збіраюцца майстры з усёй Беларусі. На кірмашы можна ўбачыць і набыць эксклюзіўныя творы, выкананыя ў розных жанрах і тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сярод іх кераміка, вышыўка, макрамэ, разьба па дрэве, пляценне з лазы, мастацкае каванне, фларыстыка, біжутэрыя і шмат іншага.
Калі: 14 – 16 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа"
Даведацца больш падрабязна
Напярэдадні калядных і навагодніх свят у сталіцы Беларусі праходзіць традыцыйная выстаўка-кірмаш падарункаў і сувеніраў з усяго свету. Гасцям абяцаюць святочны настрой, сюрпрызы і мноства арыгінальных падарункаў, якія можна набыць для родных і сяброў.
Калі: 17 – 31 снежня
Дзе: Мінск, Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа"
З надыходам халадоў і пачаткам снежнага сезона ў гарналыжных цэнтрах Беларусі чакаюць аматараў зімовых відаў спорту, актыўнага адпачынку і забаў. Узімку тут можна катацца на горных і бегавых лыжах, снаўбордзе, цюбінгу, каньках. Круглы год працуюць трэнажорныя залы, лазні і саўны, рэстараны.
Калі: снежань
Дзе: Рэспубліканскі гарналыжны цэнтр "Сілічы", гарналыжны спартыўна-аздараўленчы комплекс "Лагойск", Рэспубліканскі цэнтр Алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", гарналыжны цэнтр "Сонечная даліна", парк актыўнага адпачынку "Якуцкія горы", спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс "Мазыр".
Вясёлыя зімовыя святы ў Беларусі доўжацца некалькі тыдняў: каталіцкія Каляды (25 снежня), Новы год (31 снежня – 1 студзеня), праваслаўныя Каляды (7 студзеня), Новы год па старым стылі (13 – 14 студзеня). Гэтымі днямі па ўсёй краіне праходзяць традыцыйныя народныя гулянні каля навагодніх ёлак, канцэрты, феерверкі, спартыўныя мерапрыемствы, ранішнікі для дзяцей. Па традыцыі ў сталіцы пераднавагодні тыдзень пачынаецца святочным шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурачак, урачыстым запальваннем цэнтральнай ёлкі Мінска на Кастрычніцкай плошчы. А ў старадаўнім Мірскім замку ў пачатку студзеня ўпершыню пройдуць стылізаваныя калядныя балі.
Калі: канец снежня – сярэдзіна студзеня
Дзе: канцэртныя пляцоўкі, стадыёны, паркі Мінска, іншых гарадоў і пасёлкаў краіны
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|