Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Ліп 2017

Гран-пры конкурсу "Віцебск-2017" не прысуджалася, першая прэмія ва ўкраінца

Улад Сытнік з Украіны18 ліпеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Улад Сытнік з Украіны стаў лаўрэатам першай прэміі XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017". З узнагароджання стартаваў гала-канцэрт урачыстага закрыцця фестывалю "Славянскі базар", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ягор Шаранкоў (Беларусь)Гран-пры ў гэтым годзе не прысуджалася ў многім па прычыне таго, што меркаванні журы разышліся. Улад Сытнік стаў лаўрэатам першай прэміі, разам з дыпломам і спецыяльнай узнагародай "Ліра" ён атрымаў $15 тыс. Беларусу Ягору Шаранкову, які набраў аднолькавую з украінцам колькасць балаў, прысуджана другая прэмія (і $10 тыс.). Ён жа і расіянка Лілія Вельтман, якая трымалася ў чацвёрцы фаварытаў конкурсу, узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Расіянка Лілія ВельтманЛаўрэатам трэцяй прэміі, уладальнікам статуэткі "Ліра" і $5 тыс. стала Невена Божавіч з Сербіі.

Невена Божавіч з СербііСпецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" Ніне Краліч з Харватыі ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня рэспубліканскага аргкамітэта форуму Васіль Жарко.

Ніна Краліч з Харватыі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі