Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2016

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзень беларускага пісьменства пройдзе 4 верасня ў Рагачове Гомельскай вобласці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 80 ад 1 лютага 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Для падрыхтоўкі і правядзення свята ствараецца нацыянальны арганізацыйны камітэт. Яго ўзначаліць віцэ-прэм'ер Наталля Качанава.

Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў Дня пісьменства даручана ажыццявіць за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў са сродкаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц.

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята. Адзначаецца з 1994 года і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі