18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Дэлегаты з 50 краін прымуць удзел у 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК), якая пройдзе з 20 па 22 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.Свой удзел у мінскай сустрэчы пацвердзілі прадстаўнікі ўсіх 50 еўрапейскіх нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. У беларускую сталіцу прыбудуць таксама прэзідэнт Асацыяцыі нацыянальных алімпійскіх камітэтаў
Ахмад Аль-Фахад Аль-Сабах, выконваючы абавязкі прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Яніс Качыянчыч, прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі аматарскага бокса (АІБА) Чынг-Куа Ву, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі і прэзідэнт НАК Украіны Сяргей Бубка, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі каноэ і намеснік старшыні камісіі спартсменаў у САДА Тоні Эстанье, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі стральбы з лука, віцэ-прэзідэнт МАК, старшыня навуковай камісіі МАК "Спорт і Медыцына" і прэзідэнт НАК Турцыі Угур Эрдэнер, кіраўнік офіса САДА Фрэдэрык Данзэ.У чацвер, 20 кастрычніка, адбудзецца пасяджэнне Выканаўчага камітэта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, а таксама прэзентацыя новага лагатыпа ЕАК.
Асноўныя мерапрыемствы Генасамблеі пройдуць у штаб-кватэры НАК Беларусі ў Зале алімпійскай славы 21-22 кастрычніка.
У пятніцу, 21 кастрычніка, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбудзецца ўрачысты вечар, прысвечаны 25-годдзю з моманту заснавання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. На мерапрыемства будуць запрошаны чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, трэнеры і спецыялісты, знакамітыя спартсмены, дэлегаты і госці Генасамблеі.
Для асвятлення работы 45-й Генеральнай асамблеі ЕАК акрэдытаваны больш за 70 беларускіх і 20 замежных прадстаўнікоў СМІ, якія ў ліку іншых прадстаўляюць інфармацыйныя агенцтвы "Асашыэйтэд Прэс", "Рэйтэр", МІА "Расія сёння", нямецкі тэлеканал WDR.
Лагатыпам 45-й Генасамблеі ЕАК у Мінску стане стылізаваны пад інкрустацыю саломкай беларускі васілёк.