5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава на сваім сайце пацвердзіла, што восенню стане мамай, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паведамленні спартсменкі гаворыцца: "Наша жыццё шматграннае. І вельмі важна самыя значныя ў ім мэты ажыццявіць своечасова. 30 гадоў - цудоўны ўзрост для нараджэння дзіцяці. Восенню я стану мамай! Гэта падзея запланаваная і вельмі жаданая. Сёння - гэта самае галоўнае, што адбываецца ў маім жыцці!
У сувязі з гэтым хачу крыху супакоіць сваіх спартыўных балельшчыкаў. Я прадаўжаю ўмераныя трэніроўкі пад наглядам спецыялістаў і буду вельмі старацца вярнуцца да гонак у студзені. Зразумела, я думаю, што будзе няпроста, але я як заўсёды гатова сур'ёзна працаваць, крок за крокам вяртаючыся ў добрую спаборніцкую форму, і ўжо вельмі сумую па духу вялікага біятлона. Цяпер я хацела б спакойна трэніравацца і адпачываць, таму ўдзел у розных мерапрыемствах, куды я атрымліваю шматлікія запрашэнні, не ўваходзіць у мае планы.
Я пераканаўча прашу з павагай паставіцца да гэтай навіны, не спекулюючы на гэтай тэме і не спрабуючы атрымаць дадатковыя каментарыі. Гэта вельмі важны для мяне перыяд і я шчыра спадзяюся на ваша разуменне".
Інфармацыю аб тым, што Домрачава хутка стане мамай, сёння распаўсюдзіў легендарны нарвежскі біятланіст Уле-Эйнар Б'ёрндален, з якім Дар'ю звязваюць блізкія адносіны.