26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нарвежскі біятланіст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален будзе часткай зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Аб гэтым спартсмен расказаў у інтэрв'ю выданню VG, паведамляе БЕЛТА.
Спартсмен прызнаўся, што яму было няпроста прыняць той факт, што Гульні ў Пхёнчхане пройдуць без яго. Справіцца з расчараваннем дапамаглі жонка,
трохразовая алімпійская чэмпіёнка Сочы Дар'я Домрачава і дачка. У канцы студзеня спартсмены адправяцца ў Пхёнчхан, дзе Уле-Эйнар Б'ёрндален "будзе часткай зборнай Беларусі", адзначае VG.Сама Дар'я Домрачава ў адным з інтэрв'ю падкрэслівала, што падтрымка мужа ў ходзе Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане будзе вельмі важная для яе. Спартсменка расказала, што яны плануюць трэніравацца разам.