21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі поўнаметражны фільм "Сляды апосталаў" рэжысёра Сяргея Талыбава атрымаў спецыяльны прыз міжнароднага фестывалю дэтэктыўных фільмаў і праграм праваахоўнай тэматыкі "ДэтэктыўФЭСТ". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Сумесная работа "Беларусьфільма", "Першай кінавідэакампаніі" і тэлеканала АНТ адзначана спецыяльнай узнагародай у намінацыі "Ігравое кіно". Карціна змагла абысці сапернікаў з такіх краін, як Расія, Францыя і ЗША. Усяго ж у бягучым годзе форум сабраў больш як 300 удзельнікаў з 42 дзяржаў.
Вострасюжэтная прыгодніцкая карціна расказвае аб процістаянні савецкай разведкі і нямецкай арганізацыі, што адправіла экспедыцыю на пошукі знакамітых скарбаў роду Радзівілаў. Гісторыя, якая пачалася ў гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзіць нечаканае прадаўжэнне ў нашы дні, калі студэнтка юрыдычнага факультэта Аляўціна адпраўляецца на летнюю практыку ў родны Нясвіж.
Ролі ў фільме выканалі беларускія акцёры Вераніка Пляшкевіч, Павел Харланчук-Южакоў, Ігар Сігаў, Дзмітрый Мухін, Алег Гарбуз, Таццяна Мархель. Аўтар ідэі і прадзюсар - Віктар Лабковіч, сцэнарый - Алег Сухамера.
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|