Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2015

Беларускі дуэт Uzari & Maimuna зняў кліп для "Еўрабачання-2015" на песню "Time"

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі беларускага дуэта Uzari & Maimuna знялі кліп для "Еўрабачання-2015" на песню "Time". Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА музыканты.

Па сюжэце кліпа, які здымала беларуская кампанія, скрыпачка Маймуна знаходзіцца ў пясочным гадзінніку вышынёй больш за тры метры. Юзары бяжыць праз пустыню, яму даводзіцца пераадольваць дым, снег, вецер. Герой, чым вобраз некалькі нагадвае вобраз эльфа з песні Юзары "Tell Me", спяшаецца на дапамогу да дзяўчыны, бо яе засыпае пяском. У яго зусім мала часу.

Кліп здымаўся на працягу сутак. Юзары давялося доўга бегчы па бегавой дарожцы, для здымак была падрыхтавана вялікая колькасць пяску. Работу, дзякуючы значнай колькасці спецэфектаў, беларускія гледачы змогуць убачыць да 16 сакавіка. У гэты дзень адбудзецца сустрэча кіраўнікоў дэлегацый удзельнікаў міжнароднага песеннага конкурсу, на якой прадстаўляецца ўвесь пакет матэрыялаў аб удзельніках спаборніцтва.

Кампазіцыя "Time" - першая сумесная работа Юзары і Маймуны, запісаная па прапанове скрыпачкі. Першая спроба сумеснай работы для выканаўцаў стала ўдачнай, і, падаўшы заяўку на нацыянальны адборачны тур конкурсу "Еўрабачанне", музыканты атрымалі пуцёўку на міжнародную еўрапейскую сцэну. Аранжыроўку да песні падрыхтаваў Віталь Суддзін. Кампазіцыя "Time", паводле слоў артыстаў, "аб галоўнай каштоўнасці XXI стагоддзя, - часе, які ў адных выпадках працуе на нашу карысць, а ў іншых - дзейнічае супраць нас".

Разам з Юзары і Маймунай на сцэне "Еўрабачання-2015" у Вене выступяць два бэк-вакалісты Дзяніс Ліс і Юрый Селязнёў. Пытанне, ці задзейнічаць трэцяга бэк-вакаліста, вырашаецца.

Для артыстаў рыхтуецца пакет прома-прадукцыі. Яе аўтар - фатограф і дызайнер Ганна Герт. Касцюмы музыкантаў выконвае мадэльер Вольга Бухал. Сёння ідзе работа над нумарам для еўрапейскага конкурсу. Артысты атрымаюць магчымасць узяць урокі па вакальным і акцёрскім майстэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі