Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Сак 2015

Беларускі дуэт Uzari & Maimuna выступіць на "Еўрабачанні-2015" у першым паўфінале пад 11-м нумарам

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2015" дуэт Uzari & Maimuna з кампазіцыяй "Time" выступяць у першым паўфінале 19 мая пад нумарам адзінаццаць. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

Канчатковы парадак выступленняў выканаўцаў у паўфіналах аб'яўлены арганізатарамі конкурсу сёння, дадала прадстаўнік Белтэлерадыёкампаніі.

У гэтым годзе парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў "Еўрабачання-2015", як і ў мінулыя гады, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш цікавым і эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2015" пройдзе з 19 па 23 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі