11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 3-е месца ў індывідуальнай гонцы на этапе Кубка IBU, які праходзіць у Германіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На дыстанцыі 20 км Уладзімір Чапелін дапусціў два промахі, але ўступіў пераможцу французу Жану-Гіёму Беатрыксу 1 мін 03,3 сек. Французскі біятланіст паказаў рэзультат 53 мін 31,5 сек пры адным промаху. На другой пазіцыі з адставаннем 32,8 сек - расіянін Пётр Пашчанка.
На пятым этапе галоўнага біятлоннага тура Кубка свету ў нямецкім Рупольдынгу сёння пройдзе жаночая індывідуальная гонка на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Беларусь прадставяць 5 спартсменак: Дар'я Домрачава (19-ы стартавы нумар), Ірына Крыўко (23), Надзея Скардзіна (40), Дзінара Алімбекава (59), Дар'я Юркевіч (101).-0-