23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла другое месца ў намінацыі "Агратурызм" па выніках галасавання ў конкурсе National Geographic Traveler Awards 2015. Вынікі апублікаваны на сайце часопіса.
Часопіс National Geographic Traveler правёў конкурс на лепшыя турыстычныя напрамкі сярод самых папулярных відаў адпачынку 2015 года - National Geographic Traveler Awards 2015.
Анлайн-галасаванне прайшло c 29 чэрвеня па 10 лістапада 2015 года ў 18 намінацыях: "Пляжны адпачынак", "Сямейны адпачынак", "Гарналыжны адпачынак", "Экскурсійны адпачынак", "Агратурызм", "Аздараўленчы адпачынак", "Экаадпачынак", "Прыгодніцкі адпачынак", "Адкрыццё года", "Гастранамічны турызм", "Экзатычны адпачынак" і інш.
У намінацыі "Агратурызм" за Беларусь было аддадзена 22 працэнты галасоў. Апярэдзіла нашу краіну толькі Італія з 26 працэнтамі. Славакія набрала 20 працэнтаў, далей ідуць Малдова з 18 працэнтамі, Расія з 9 працэнтамі, Сербія з 8 працэнтамі, Аўстралія з 4 працэнтамі і Літва з 3 працэнтамі.
Беларусь таксама была прадстаўлена ў намінацыях "Сямейны адпачынак" (3 працэнты), "Аздараўленчы адпачынак" (3 працэнты). Буйны авіяперавозчык Беларусі "Белавія" апынуўся ў намінацыі "Лепшая міжнародная авіякампанія", набраўшы 3 працэнты галасоў.