Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліс 2015

Беларус Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы

Беларус Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцы27 лістапада, Мінск /Аляксандр Новікаў - БЕЛТА/. Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў заваяваў залаты медаль у катэгорыі да 94 кг у дваябор'і на чэмпіянаце свету, што праходзіць у амерыканскім Х'юстане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цяперашнім складзе зборнай Беларусі прадстаўнік Магілёва - адзін з самых вопытных спартсменаў. Гаварыць аб рэальных медальных перспектывах у амерыканскім Х'юстане Вадзіма Стральцова стала магчымым пасля яго паспяховага выступлення на кастрычніцкім чэмпіянаце Беларусі, дзе ён змог у дваябор'і пераадолець гросмайстарскую адзнаку 400 кг, паказаўшы рэзультат 407 кг (181 кг + 226 кг).

На цяжкаатлетычным памосце ў Х'юстане Вадзім Стральцоў пачаў выступленне ў рыўку з дзяжурных 175 кг, але ў наступных дзвюх спробах штанга вагой 180 кг яму не пакарылася. І ён пасля першага практыкавання займаў у прамежкавых пратаколах шостае месца. Беларускі атлет яшчэ да старту чэмпіянату свету не ўтойваў, што робіць стаўку ў сваім выступленні на штуршок. Пачаўшы выступленне ў другім практыкаванні з 220 кг і паспяхова справіўшыся з гэтай вагой, Стральцоў перайшоў у разрад галоўных прэтэндэнтаў на ўзнагароды. У другім падыходзе ён зафіксаваў над галавой штангу вагой 230 кг і набраў у суме 405 кг, што дало магчымасць яму выйграць малы залаты медаль у штуршку і стаць чэмпіёнам свету ўпершыню ў сваёй кар'еры па суме дваябор'я. Другое і трэцяе месцы занялі спартсмены з Казахстана. Алмас Уцяшоў таксама ў другой спробе справіўся з 230 кг, але ўступіў у суме беларусу, не дапрацаваўшы ў першым практыкаванні - 402 кг (172 кг +230 кг), Жасулан Кыдырбаеў стаў бронзавым прызёрам сусветнага форуму - 399 кг (178 кг +221 кг).

Беларус Вадзім Стральцоў стаў чэмпіёнам свету па цяжкай атлетыцыСур'ёзную канкурэнцыю пераможцу і прызёрам чэмпіянату свету па цяжкай атлетыцы ў катэгорыі да 94 кг ледзь не склаў яшчэ адзін беларус Аляксандр Венскель. Спартсмен з Ліды ў рыўку паказаў рэзультат 178 кг, што дало магчымасць яму пасля першага практыкавання размясціцца на чацвёртым месцы ў пратаколе. У другім практыкаванні Венскель справіўся са штангай вагой 220 кг, а ў заключным падыходзе спрабаваў падняць 230 кг, якія далі б магчымасць яму перасягнуць рэзультат Вадзіма Стральцова і стаць чэмпіёнам свету, але спроба аказалася няўдачнай. У выніку Аляксандр Венскель стаў чацвёртым - 398 кг (178 кг +220 кг).

У катэгорыі 69 кг сярод жанчын на сусветным форуме выступілі таксама дзве беларускі. Аднак Дзіна Сазанавец і бронзавы прызёр Алімпіяды ў Лондане Марына Шкерманкова не змаглі ў Х'юстане ўзняцца на п'едэстал гонару. Дзіна Сазанавец заняла сёмае месца - 244 кг (110 кг + 134 кг), Марына Шкерманкова стала дзявятай - 241 кг (108 кг +133 кг). Пераможцам у гэтай вагавой катэгорыі стала кітаянка Ксян Янмэй - 263 кг (120 кг + 143 кг). Выступленне ў Х'юстане стала няўдачным для алімпійскай чэмпіёнкі 2012 года (у катэгорыі да 63 кг) Маі Манезы з Казахстана, якая заняла толькі дзясятае месца ў падагульняючым пратаколе.

Сёння чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы прадоўжыцца выступленнем у катэгорыях да 105 кг у мужчын, у якой Беларусь прадставіць Аляксандр Бярсанаў. У жанчын у вагавой катэгорыі да 75 кг за медалі планетарнага форуму пазмагаецца беларуска Дар'я Навумава.

Лукашэнка павіншаваў Вадзіма Стральцова з перамогай на ЧС у Х'юстане

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па цяжкай атлетыцы Вадзіма Стральцова з перамогай на чэмпіянаце свету ў Х'юстане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Малайчына! Самааддача, воля да перамогі, упэўненасць у сваіх сілах далі магчымасць табе заваяваць золата ў саперніцтве з мацнейшымі цяжкаатлетамі планеты", - падкрэсліў у сваім віншаванні кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім спартсменам і трэнерам нацыянальнай каманды ўдачна завяршыць чэмпіянат свету з максімальнай колькасцю алімпійскіх квот.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі