Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2016

Беларусь прыме ў 2019 годзе чэмпіянат Еўропы па спачане

30 лістапада, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Беларусь прыме ў сябе чэмпіянат Еўропы па спачане ў 2019 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня ГА "Беларуская федэрацыя спачана" Андрэй Калістаў.

"У Токіа прайшоў 42-і чэмпіянат свету па спачане, які сабраў 1,5 тыс. удзельнікаў з 26 краін свету. Зборная Беларусі выступіла на такіх спаборніцтвах упершыню і пры гэтым вельмі дастойна: спартсменка Марыя Татарынава заваявала сярэбраны медаль у 5Q Кадачы (кароткі меч). Але яшчэ ў час спаборніцтваў прайшоў міжнародны кангрэс, на якім быў перагледжаны графік чэмпіянатаў на бліжэйшыя гады і вызначана, што Беларусь, якая раней разглядалася як гаспадыня чэмпіянату Еўропы па спачане ў 2018 годзе, прыме яго ў 2019-м", - растлумачыў Андрэй Калістаў, які таксама з'яўляецца галоўным трэнерам нашай зборнай і старшынёй ГА "Беларуская федэрацыя спачана".

На кангрэсе таксама была заслухана справаздача беларускай федэрацыі аб першым міжнародным фестывалі спачана, праведзеным у жніўні 2016 года на базе санаторыя "Лясное" ў Докшыцкім раёне. У праграме былі судзейскі семінар і міжнародны турнір BELARUS OPEN - 2016. Акрамя таго, удзельнікі кангрэса абмеркавалі інтэрактыўны праект "Беларускае лета - 2016", часткай якога стаў фестываль спачана, які сабраў гасцей з Беларусі, Расіі, Японіі, Эстоніі, Італіі і Украіны. "Арганізацыя гэтай падзеі атрымала высокую ацэнку, і адразу на кангрэсе было вырашана правесці ў Беларусі другі такі фестываль у 2017 годзе. Гэта значыць, што інтэрактыўны праект "Беларускае лета - 2017" адбудзецца", - падкрэсліла дырэктар афіцыйнага тураператара федэрацыі "РайдаТур", адзін з арганізатараў праекта і фестывалю, Віялета Грудская.

Спорт чанбара (спачан) - сучасны від японскіх адзінаборстваў, свабоднае фехтаванне на бяспечных мячах. У Японіі спачан - афіцыйны від спорту, як і ў некаторых краінах. У Беларусі яго папулярнасць набірае абароты: ім займаюцца дзеці і дарослыя ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях, у Брэсце, Магілёве і, вядома, Мінску. У верасні бягучага года зарэгістравана ГА "Беларуская федэрацыя спачана". У 2015 і 2016 гадах зборная Беларусі неаднаразова прымала ўдзел у адкрытых турнірах і чэмпіянатах Расіі і прывозіла медалі і кубкі. На тэрыторыі Беларусі праводзіліся сумесныя з расіянамі трэніроўкі, зборы і спаборніцтвы, уласныя адкрытыя турніры. У маі гэтага года Беларусь упершыню прыняла ўдзел у 9-м чэмпіянаце Еўропы па спачане ў Парыжы і вярнулася з бронзавым медалём. Першы ўдзел нашай краіны ў чэмпіянаце свету таксама стаў паспяховым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі